Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
27 сакавіка 2020

На тэрыторыі вобласці з'явіцца 63 станцыі абезжалезвання вады

Згодна абласной праграме да 2025 года кожны жыхар Мінскай вобласці будзе забяспечаны якаснай пітной вадой, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Так, паводле інфармацыі генеральнага дырэктара ДА «ЖКГ Мінскай вобласці» Васіля Шашка, на сённяшні дзень паказчык забяспечанасці якаснай вадой дасягае 93%. Да таго ж у 2019 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 34 станцыі абезжалезвання. Плюс мясцовыя ўлады і прадпрыемствы за кошт сваіх сродкаў пабудавалі яшчэ 21.

У бягучым годзе плануецца пабудаваць 63 станцыі. Але, каб закрыць пытанне аб якаснай пітной вадзе раней 2025 года да гэтай колькасці плануюць дадаць яшчэ 10-15.

Да спіса навін