Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Эканоміка / Уздзенскі лясгас

Уздзенскі лясгас

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Уздзенскі лясгас» Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Мінскай вобласці на тэрыторыі Уздзенскага і Дзяржынскага адміністрацыйных раёнаў.
Адміністрацыйны будынак лясгаса знаходзіцца ў г. Узда ў 60 км ад г. Мінска.













Адрас: 223411, Мінская вобласць, г. Узда, завулак Карла Маркса, 9.
Кантактныя тэлефоны: 8 (01718) 68-5-78, тэл. /факс: 8 (01718) 68-5-78.
E-mail: uzdaleshoz@mail.ru

Час працы: панядзелак-пятніца: 8.00-17.00

Абедзенны перапынак: 13.00-14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Падрабязную інфармацыю аб ДЛГУ «Уздзенскі лясгас», пераліку выпускаемай прадукцыі і цэнах можна даведацца на сайце: www.uzdaleshoz.by.

Год стварэння лясгаса - 1936.

Агульная плошча лясоў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ДЛГУ «Уздзенскі лясгас», складае 47168 га, у тым ліку пакрытых лесам земляў - 42401га. З іх лясы першай групы складаюць 27912 га ці 72,7%.

Вытворчую структуру прадпрыемства ўтвараюць 6 лясніцтваў, цэх дрэваапрацоўкі, лесапункт і лясны гадавальнік.

У адпаведнасці з існуючым лесараслінным раянаваннем тэрыторыі Беларусі лесу ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» знаходзяцца ў цэнтральнай падзоне ялова-грабавых дуброў, размяшчаючыся ў двух лесараслінных раёнах: Нёманска-Перадпалескім і Бярэзінска-Перадпалескім.

Кліматычныя ўмовы размяшчэння лясгаса блізкія да сярэдніх паказчыкаў рэспублікі і ў цэлым спрыяльныя для паспяховага росту асноўных лесаўтваральных парод.

Асноўнымі лесаўтваральных пародамі з'яўляюцца хвоя - 54,2%, бяроза - 18,1%, елка - 15,8%, алешына чорная - 7,8%.

Узроставая структура ляснога фонду наступная: маладнякі займаюць 10,8%, сярэднеўзроставыя - 38,3%, прыспяваючыя -16,7%, спелыя - 7,2%.

Колькасць працуючых па стане на 01.01.2020 года складала 318 чалавек.

Агульная плошча паляўнічых угоддзяў складае 29,9 тыс.га, з іх лясныя -12,7 тыс.га, палявыя - 15,2 тыс.га, водна-балотныя - 2,0 тыс.га.

Разліковая лесасека па галоўнаму карыстанню на 2020 год складае 72,8 тыс. куб.м, у тым ліку па хвойнай гаспадарцы 34,9 тыс. куб. м.

У вытворчым працэсе прамысловай дзейнасці ў якасці сыравіны выкарыстоўваецца драўніна ўласнай вытворчасці, атрыманая ў парадку правядзення высечак галоўнага і прамежкавага карыстання, а таксама iншых высечак. Асноўнай прадукцыяй, што вырабляецца ў лясгасе з'яўляюцца: піламатэрыялы, дранка паліўная. Сваю прадукцыю мы экспартуем у Польшчу, Германію, Літву, Латвію.

Прадукцыя лясгаса сертыфікавана ў адпаведнасці з правіламі Ляснога Апякунскага Савета (FSC) і нацыянальнай лясной сертыфікацыі.