Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
5 сентября 2013

Цеплень урачыста адзначыла 25-годдзе ЗАТ “Вітэкс” і мясцовыя “Дажынкі”

05 верасня, Узда /Уласн. інф./. З самага ранку 24 жніўня цепленскі стадыён ператварыўся ў святочную пляцоўку, дзе праходзіла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю ЗАТ “Вітэкс” і святу завяршэнння жніва “Дажынкі”. Саламяныя гаспадар з гаспадыняй, карміцелькі-кароўкі сустракалі гасцей. Удзельнікаў мерапрыемства чакалі забаўляльная праграма, шмат падарункаў і сюрпрызаў. Добры настрой стваралі пантамімы і роставыя лялькі, баба з дзедам, з якімі можна было сфатаграфавацца.
Пакуль чакалі сталічных гасцей, вяскоўцы наведалі палатку ўздзенскіх майстроў, дзе вабілі вока вырабы з саломкі, бісеру, лазы, вышыўка, роспіс па дрэве, лялькі ў нацыянальных строях, створаныя рукамі Святланы Шчэрбач, Галіны Шышко, Ніны Бялых, Таццяны Гусаравай. Карыстаўся папулярнасцю і новы напрамак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — дэкупаж. Побач таты і мамы, бабулі і дзядулі набывалі цацкі для дзяцей, якія забаўляліся на атракцыёнах. Цікавіў юных цепленцаў і аквамакіяж, а зусім маленькія спрабавалі сябе ў ролі мастакоў.
Шмат жадаючых было каля атракцыёна “Курыны перапалох”. З азартам лавілі яны ў кошык яйкі, што каціліся па жолабах. А яшчэ ўдзельнікі свята спрабавалі свой спрыт у “рыцарскім турніры”, гарадках, настольным тэнісе, валейболе, лімбе, гульні “трапны кідок”, стральбе з лука. Заахвочвальным аргументам для наведвання розных пляцовак стала магчымасць атрымаць жэтончыкі, якія пасля можна было абмяняць у “Магазіне падарункаў” на касметыку маркі “Беліта-Вітэкс”. Іна Ермакова і Кацярына Багданава, якія на час свята сталі прадаўцамі, прапанавалі вялікі асартымент тавару.
Не абмінулі госці свята сваёй увагай выстаўку сельгаспрадукцыі філіяла СГК ЗАТ “Вітэкс”. Тут былі мёд, яблыкі, ячмень, авёс, капуста, морква, бульба, цыбуля, агуркі, памідоры і многае іншае. Удзельнікі мерапрыемства ацанілі кулінарнае майстэрства і выказалі дзякуй за смакату работнікам сталовай, а выконвалі ролю хлебасольных гаспадынь Ніна Сакольчык і Галіна Кашкан.
І вось загучалі першыя акорды бравурнага марша. На сцэне з’явіліся вядучыя Марына Грыцук і Аляксандр Сярэбраннікаў. У мінулым стагоддзі “Белбыткамплект” у сваёй структуры стварыў вытворчасць па вырабе касметычных сродкаў, неўзабаве ў беларускіх магазінах з’явілася першая айчынная касметыка. Усе лініі адрозніваліся навізной. Прадпрыемства брала вышыню за вышынёй. На беларускім рынку прадукцыя стала настолькі шырокай, што з’явілася неабходнасць развіваць асабістую гадлёвую сетку. І сёння ЗАТ “Вітэкс” з’яўляецца бясспрэчным лідарам у вытворчасці касметыкі краіны, паспяхова асвойвае рынкі бліжняга і далёкага замежжа, з годнасцю прадстаўляючы родную Беларусь.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Шкель і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч павіншавалі прысутных з заканчэннем жніва, уручылі падзякі генеральнаму дырэктару ЗАТ “Вітэкс” Віктару Цярэшчанку, дырэктару сельгаскалектыву Уладзіміру Зуеву, трактарысту-машыністу Аляксандру Сакольчыку, камбайнаваму экіпажу ў складзе Сцяпана Кашкана і Анатолія Петрашэўскага. Ад галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама атрымалі падарункі Таццяна Анейчык, Сцяпан Кашкан і Анатолій Петрашэўскі. Ганаровымі граматамі, падзякамі і прэміямі адзначаны 49 работнікаў гаспадаркі. Сярод іх: Леанід Хулуп, Віктар Будай, Ігар Стаднік, Мікалай Ксяневіч, Андрэй Мацкевіч, Васіль Кашкан, Андрэй Гармаза, Дзмітрый Круглікаў, Сяргей Батура, Сяргей Мякіш, Віктар Высоцкі і іншыя.
Кульмінацыяй свята стала запусканне ў неба звязкі паветраных шароў з прымацаваным невялікім мяшэчкам з зернем, россып якога па зямлі стаў сімвалам будучага добрага ўраджаю.
Пасля адбыўся канцэрт. Святочны настрой удзельнікам мерапрыемства стваралі зоркі беларускай эстрады: Іна Афанасьева, Алена Грышанава, Аляксандр Сухараў, фальк-шоу “Забабоны”, харэаграфічны калектыў “Чабарок”, ансамбль “Спадчына”, артысты якога выступалі ў “Песнярах” пад кіраўніцтвам У. Мулявіна.

// Чырвоная зорка. Наталля КЛІМОВІЧ

Интернет-ресурсы