Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
30 июля 2018

Жніво набірае абароты

30 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Па полі сінхронна ідуць камбайны. Сюжэт класічны, але штогод ён мае новыя штрыхі. І ў асноўным залежаць яны ад надвор’я. Вось і сёлета зменлівы характар яго карэкціруе ход жніва ў гэтыя ліпеньскія дні. Аднак тым не менш – жніво набірае абароты.
Аграрнікі жартуюць: “Як бы не было, але не надвор’е правіць баль”. Хоць надвор’е і не дазваляе хлебаробам у поўную сілу прыступіць да ўборкі, але і не расслабляе. У гаспадарках ловяць кожную спрыяльную хвіліну.
Вось і ў “Хатлянах-Агра” 25 ліпеня, як толькі выглянула сонца, прасушыла-абветрыла збажыну, на палеткі з азімай пшаніцай і азімым трыцікале выйшлі шэсць камбайнаў КЗС-12, за штурваламі якіх вопытныя механізатары гаспадаркі Анатолій Селівончык, Іван Папок, Юрый Грышан, Дзмітрый Ламака, Аляксандр Селівончык і Сяргей Гайдукевіч. Работа кіпела на больш як 60-гектарным палетку паблізу вёскі Пятроўск.
– Ужо паспела і пшаніца, і трыцікале, – расказвае аграном Аляксандр Пякарчык. – На падыходзе яравыя культуры. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы 22 цэнтнеры з гектара. Усяго ж збожжавыя займаюць больш як дзве тысячы гектараў.
Усё жыццё прысвяціў працы ў сельскай гаспадарцы Анатолій Антонавіч Селівончык, на яго рахунку не адна ўборачная кампанія. Вось і сёлета ён зноў сеў за штурвал камбайна. Памочнікам у вопытнага камбайнера працуе ў разы малодшы калега Валерый Чуйко. Толькі гэта ўжо той самы выпадак, калі кажуць “молада ды не зелена”. Да парад вопытнага механізатара ён прыслухоўваецца, а любую нязручнасць, якая ўзнікае ў час работы, Валерый імкнецца выпраўляць сумесна з Анатоліем Антонавічам, а не стаяць дзесьці збоку.
Увогуле, падобных слоў заслугоўвае кожны экіпаж, бо ўсе работнікі, спецыялісты гаспадаркі разумеюць важнасць уборачнай кампаніі, працуюць добрасумленна і зладжана.
Да дробязяў прадуманы ў гаспадарцы ўсе ўборачныя моманты, важнае значэнне надаецца таксама пытанням бяспекі і аховы працы.
Назіраючы за рухам камбайнаў, падумала: так, уборачная набірае абароты, аднак галоўнае каб надвор’е ўстанавілася добрае, перайшоўшы ў рэжым “сонечна”, тады справа пойдзе ў разы хутчэй.

 Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

 

 

Интернет-ресурсы