Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
27 мая 2019

Вызначаны населеныя пункты, дзе забаронена ўтрымліваць свіней

27 мая, Узда /Уласн. інф./. У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2016 года №1578 у нашым раёне вызначаны наступныя населеныя пункты, дзе забаронена ўтрымліваць свіней: аграгарадок Хатляны, вёскі Плітніца, Серадзіна, Забалацце, Малінаўка, Салаўі, Чырвоная Горка, Дубраўка, Пятроўск, Валок і Ляды.
Пра афрыканскую чуму свіней у апошні час гавораць не так часта, як хаця б некалькі гадоў таму. Некаторыя лічаць: пік захворвання прайшоў, небяспека мінула, можна паціху забываць пра строгія абмежаванні пры ўтрыманні дамашняй жывёлы, іншыя меры перасцярогі, што абмяжоўваюць распаўсюджванне небяспечнага віруснага “госця”.  А як на самой справе? Пра гэта размова з галоўным ветэрынарным урачом раёна Анатоліем АТРАХОВІЧАМ.
— Анатолій Анатольевіч, ці можна сцвярджаць, што небяспекі захворвання дамашняй жывёлы афрыканскай чумой свіней больш не існуе?
— Я б не спяшаўся з такімі высновамі. Хаця за апошні час новых успышак ці хаця б адзінкавых выпадкаў захворвання ні ў нашым, ні ў суседніх раёнах не выяўлялася, спецыялісты ведаюць, што вірус АЧС вызначаецца вялікай усойлівасцю. У глебе ён можа захоўвацца да 180 дзён, у мясе – 5-6 месяцаў, у свінарніках нават пасля выдалення хворых свіней пры пакаёвай тэмпературы – да 18 месяцаў, а пры тэмпературы +5 градусаў – да 5 гадоў. Асноўным пераносчыкам віруса з’яўляюцца дзікія свінні, а для іх, як, вядома, не існуе ні граніц, ні адлегласцяў. Пацяплела, распачаўся сезон нарыхтоўкі лясной сыравіны (грыбы, ягады, лекавыя расліны), і таму не выключаецца верагоднасць пераносу і патраплення ўзбуджальніка АЧС праз абутак чалавека на падворкі і ў будыніны, дзе ўтрымліваюцца дамашнія свінні.
— То што, і ў лес лепш не хадзіць?
— Можна, але лепш бокам абыходзіць месцы пражывання дзікоў. Не пашкодзіць пасля вяртання з лесу змяніць абутак, а выкарыстаны памыць і прадэзінфіцыраваць. Перад заходам у хлеў, дзе стаяць свінні, раім абсталяваць “падушку” ці “дыванок”, запоўнены дэзрастворам (3% раствору каустычнай соды, 1,5% — фармальдэгіду, 5% — хлораміну, раствору  “Тубісан”, 1,5% — “Юнідэз-1”, 3% — “Мікрацыду” ці іншых, зарэгістраваных у нашай краіне).
Але ці толькі праз дзікоў вірус АЧС можа трапіць на наш падворак?
— Дамашнія свінні могуць заразіцца чумой не толькі пасля кантактаў са сваімі ляснымі суродзічамі, а і праз кармы (асабліва харчовыя адходы), ваду, прадметы абыходу, транспарт, забруджванне выдзяленнямі ад хворых жывёлін, праз трупы загінулых свіней і прадукты забою хворых жывёлін. Пераносчыкамі з’яўляюцца людзі, жывёла, мухі, пацукі, некаторыя віды кляшчоў. Але часцей усё ж дзікі, якія ў пошуках корму прыходзяць блізка да населеных пунктаў, пасеваў сельгаскультур, агародаў, падворкаў людзей. Захворванне чацей прыходзіць летам і восенню.
— І якія яго прыметы?
— У свіней рэзка падымаецца тэмпература, праз два-тры дні з’яўляюцца кашаль, кан’юктывіт, павышаная ўзбуджальнасць, а яшчэ праз некалькі дзён – агульная слабасць, вяласць, адышка, нервовы сэрцастук. Жывёла не хоча есці, але шмат п’е, з’яўляюцца ванітаванне, панос, кішэчныя крывацёкі, параліч руху, вадкія, з прымессю крыві, выдзяленні з носу і вачэй… Часцей такая жывёла гіне. Лякарстваў супраць чумы пакуль не прыдумалі.
— Таму і апраўданы меры перасцярогі. Давайце яшчэ раз нагадаем уладальнікам асабістых падсобных гаспадарак, якія трымаюць свіней, пра асноўныя правілы іх утрымання.
— Свіней можна ўтрымліваць толькі ў закрытых памяшканнях, без выгулаў, каб не дапусціць кантактаў з іншай жывёлай, птушкамі, пабочнымі людзьмі. Для догляду выкарыстоўваюцца спецадзенне і інвентар, неабходна рэгулярна праводзіць іх дэзінфекцыю. Для корму свіней трэба прымяняць толькі камбікорм заводскай вытворчасці, катэгарычна забараняецца карміць харчовымі адходамі, адходамі забою дамашніх і дзікіх жывёлін, камбікормам сумніўнай якасці, набытым у невядомых асоб. Рэкамендуецца раз у дзесяць дзён праводзіць апрацоўку свіней і памяшканняў супраць кляшчоў, вошай, блох, пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Нельга забіваць жывёлу і прадаваць свініну без папярэдняга агляду спецыяліста і правядзення ветсанэкспертызы мяса і прадуктаў забою. Не купляйце жывых свіней і мясную прадукцыцю без суправаджальных ветэрынарных дакументаў, не завозьце іх з іншых рэгіёнаў без узгаднення з дзяржаўнай ветслужбай. Не выкідвайце трупы жывёлы і адходы ад утрымання і перапрацоўкі на звалкі, на абочыны  дарог, у лесе, не закопвайце іх у сваім агародзе. І галоўнае: пра ўсе выпадкі захворвання, падзяжу свіней адразу ж паведамляйце ветспецыялісту ці ў сельскі Савет.
—А ці захоўваецца забарона на ўтрыманне свіней у дамашніх умовах  у пяцікіламетровай зоне вакол свінакомплексаў? Даводзілася чуць, што некаторыя жыхары Хатлян і бліжэйшых вёсак усё ж іх вырошчваюць…
— Такое абмежаванне пакуль не знята. Нагадаю, што ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2016 года №1578 “Аб узмацненні мер па папярэджанні заносу ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней і забеспячэнні біялагічнай абароны філіяла “Агракомплекс Белая Русь”  у нашым раёне вызначаны наступныя населеныя пункты, дзе забаронена ўтрымліваць свіней: аграгарадок Хатляны, вёскі Плітніца, Серадзіна, Забалацце, Малінаўка, Салаўі, Чырвоная Горка, Дубраўка, Пятроўск, Валок і Ляды. Рызыка заносу інфекцыі на комплекс існуе, і нельга дапусціць па гэтай прычыне вялікіх эканамічных страт. Калі захворванне ў вытворчых умовах будзе выяўлена, у адпаведнасці з нашым заканадаўствам да сур’ёзнай адказнасці будуць прыцягнуты ўладальнікі свінапагалоўя ў прыватным сектары, якіх не раз папярэджвалі пра забарону.
Віктар САБАЛЕЎСКІ

Газета «Чырвоная зорка»

Интернет-ресурсы