Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
4 апреля 2019

Вынікі «Вялікай размовы з Прэзідэнтам»: на ўсе пытанні дадзены адказ

4 красавіка, Узда /Уласн. інф./. На імя Кіраўніка дзяржавы падчас падрыхтоўкі і правядзення “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”, якая прайшла 1 сакавіка, паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў. У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі праца па іх разглядзе знаходзіцца на асабістыым кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Ні адно пытанне не застаецца без адказу. Усе звароты сістэматызаваны і накіраваны ў пэўныя інстанцыі для далейшага разгляду і прыняцця неабходных мер.

З Уздзенскага раёна на электронны адрас БелТА падчас акцыі “Пытанне Прэзідэнту” паступілі два звароты.

На пытанне жыхара райцэнтра Бацалева Аляксея Уладзіміравіча аб будаўніцтве гаспадарчых пабудоў для абслугоўвання вуллляў пчол на зямлі, адведзенай для вядзення сялянска-фермерскай гаспадаркі атрыманы наступны адказ з райвыканкама:

“Бацалеву А. У. выдзелены зямельны ўчастак рашэннем Уздзенскага райвыканкама № 181 ад 06.02.2018 г. плошчай 0,20 га ва Уздзенскім сельскім Савеце ў раёне аграгарадка Зенькавічы, у пажыццёвае валоданне для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі. 23.01.2019 г. Бацалеў А. У. падаў заяву ў службу “Адно акно” аб выдачы дазволу на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў. Рашэннем № 134 ад 29.01.2019 г. Уздзенскі райвыканкам адмовіў у выдачы дазвольнай дакументацыі. Падчас правядзення прыёму грамадзян старшынёй Уздзенскага райвыканкама Савіцкім С. К. 13.02.2019 г. Бацалеў А. У. звярнуўся з пытаннем аб будаўніцтве пабудоў на зямельным участку. Старшынёй было дадзена распараджэнне выехаць камісійна і даць пісьмовы адказ з тлумачэннямі. Адказ на зварот дадзены 04.03.2019 г. з тлумачэннямі:

“Агульныя пытанні прававога рэжыму водаахоўных зон і прыбярэжных палос рэгулюецца артыкулам 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з п. 54 якога “у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў дапускаюцца работы па вядзенні садаводства, агародніцтва і пчалярства на зямельных участках, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні, пажыццёвым спадчынным валоданні, прыватнай уласнасці або арэндзе грамадзян, на землях населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў пры ўмове правядзення названых работ на адлегласці не менш за 10 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі”. Аднак узвядзенне грамадзянінам хлява, туалета на тэрыторыі ўчастка, размешчанага ў прыбярэжнай зоне ракі Уздзянка, якая складае 50 м. ад зрэзу вады ў адпаведнасці з дзеючым праектам водаахоўных зон і прыбярэжных палос Уздзенскага раёна супярэчыць патрабаванням п.1.54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які забараняе ўзвядзенне жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў на гэтым участку. У межах прыбярэжных палос дапускаецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні, узнаўленні элементаў добраўпарадкавання і размяшчэнні малых архітэктурных формаў (альтанкі, навесы, арэлі і т. п.), а таксама захоўванне маламерных суднаў і іншых плавальных сродкаў, маставых пераходаў пры ўмове, што будаўніцтва, рэканструкцыя і эксплуатацыя вышэйзгаданых аб’ектаў павінны адпавядаць заканадаўству аб будаўніцтве, архітэктуры і горадабудаўніцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва і не супярэчыць інтарэсам дзяржавы і грамадзян.”

Жыхарку горада Узда Казей Наталлю Міхайлаўну непакоіць якасць прадастаўляемых жыллёва-камунальнай гаспадаркай камунальных паслуг і стан дарогі па вуліцы Нёманскай райцэнтра. Пасля разгляду звароту атрыманы наступны адказ з райвыканкама:

“Па якасці прадастаўлення паслуг і якасці стану дарожнага пакрыцця заяў у адрас РУП “Уздзенская ЖКГ” ад дадзенай грамадзянкі не паступала. Па стане на 01.03.2019 года доўг Казей Н. М. за камунальныя паслугі складае 321 руб. і пеня 64 руб.

Вуліца Нёманская знаходзіцца на балансе РУП “Уздзенская ЖКГ”, а аўтадарога Н—9842 Узда-Магільна-Язвіны, якая праходзіць паралельна вуліцы Нёманскай, абслугоўваецца філіялам КУП “Мінскаблдарбуд” — ДРБУ № 163. У перыяд будаўніцтва гэтай дарогі водаадвядзенне выконвалася ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй. Грамадзянка Казей Н. М па пытаннях водаадвядзення ў філіял КУП “Мінскаблдарбуд” — ДРБУ № 163” не звярталася”.

Газета “Чырвоная зорка”

Интернет-ресурсы