Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
6 июля 2018

Уздзеншчына адзначыла галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці

На Уздзеншчыне Дзень Незалежнасці пачаўся з укладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям ў парку Перамогі. Вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна, гасцей, сярод якіх дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў з Расіі і Таджыкістана, начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Мікалай Дубовік, ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і моладзі леглі да падножжа абеліска.
Ужо на падыходзе да парку, дзе павінен быў пачацца мітынг, ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення пачула такое выказванне: “Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна павагі многім пакаленням беларусаў, якія цаной велізарных намаганняў і ахвяр заваявалі свабоду нашай краіны”. І з гэтымі словамі нельга не пагадзіцца. 3 ліпеня 1944 года ад нямецка-фашысцкіх акупантаў быў выхвалены Мінск. З таго часу прайшло 74 гады…


















У сваім выступленні старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі таксама прадоўжыў гэту думку, падкрэсліўшы, што гэта ўсенароднае свята, якое адлюстроўвае вернасць служэння Радзіме і аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай умацоўваў і ўмацоўвае працвітанне і незалежнасць нашай Беларусі.
– Складаны шлях прайшоў беларускі народ, каб сёння жыць свабодна. Не выпадкова мы адзначаем Дзень Незалежнасці і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў адзін дзень. Гэтыя дзве даты непадзельныя, за імі – сведчанне аб тым, якой цаной здабываліся свабода і незалежнасць, – адзначыў Сяргей Канстанцінавіч.
Са святам прысутных на мітынгу павіншаваў і начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята па Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Аляксандр Тоўсцік. Не магла не сказаць і слова моладзь. Яно было прадстаўлена вучаніцы СШ № 2 імя К. Крапівы Дзіяне Луцэвіч, якая падзякавала ветэранам: “З пакалення ў пакаленне мы будзем перадаваць той дух патрыятызму, які вы праявілі на на палях бітваў. Дзякуй вам за ўсё самае дарагое і лепшае, што сёння ў нас ёсць”. Словы віншавання ўздзенцам адрасавалі і госці з гарадоў-пабрацімаў Расіі і Таджыкістана.




























Мінутай маўчання была ўшанавана памяць тых, хто смерцю храбрых загінуў за нашу свабоду і незалежнасць. А выпушчаныя ў свабодны палёт прадстаўнікамі розных пакаленняў белыя галубы надалі ўрачыстасці яшчэ большай сімвалічнасці.




















Далей па праграме былі прадугледжаны шматлікія святочныя мерапрыемствы – для дзяцей і дарослых, аматараў душэўнай песні і заўзятых спартсменаў, прыхільнікаў як актыўнага адпачынку, так і пасядзелак па-дамашняму. Нават пераменлівы характар надвор’я не сапсасаваў настрой тых, хто вырашыў з размахам адзначыць галоўнае свята краіны. Дзясяткі ўздзенцаў далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам” і парадаваліся святочнаму салюту, які яркімі фарбамі расквеціў неба над горадам.





















Чарговы візіт дэлегацый гарадоў-пабрацімаў таксама быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці. Уздзеншчыну з Шатурскім муніцыпальным раёнам і Шымскім раёнам Наўгародскай воблаці Расійскай Федэрацыі, а таксама з Яванскім раёнам Рэспублікі Таджыкістан звязваюць пабрацімскія адносіны. Дні, праведзеныя ў нашым раёне, атрымаліся даволі насычанымі. Гасцей прывітаў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі. Пасля чаго разам з намеснікам старшыні райвыканкама Анжэлай Федчанка і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах молдадзі Аленай Спірынай прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў наведалі розныя аб’екты, сярод якіх Палац культуры, фірменны магазін беларускай касметыкі, раённы гісторыка-крачзнаўчы музей, СШ № 2 імя К. Крапівы, санаторый Пад’ельнікі, пабывалі на яўрэйскіх могілках, здзейснілі экскурсіі па Мінску і Нясвіжы, прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы