Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
8 октября 2018

Творча і прыгожа прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка ў Палацы культуры г. Узда 

8 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./. Удзельнікамі  мерапрыемства былі работнікі ўсіх навучальных устаноў раёна. Паўтары гадзіны, праведзеныя ў святочнай зале, падарылі зарад бадзёрасці, напэўна, не на адзін тыдзень. І, будучы ў такой настаўніцкай атмасферы, пачуўшы такі вадаспад віншаванняў і музычных падарункаў, адчуваеш гонар за тую прафесію, якая выводзіць на вялікую жыццёвую дарогу і касманаўтаў, і ўрачоў, і хлебаробаў, і акцёраў, і …

- Ды не проста адукацыйны працэс у руках настаўніка, а і выхаванне маладога чалавека, менавіта ад настаўніка залежыць у многім і яго пазнанне, развіццё, імкненне да вучобы, –  адзначыў у сваім віншаванні педагогам раёна старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі.

Выказваючы словы прызнання і ўдзячнасці ўсім работнікам адукацыі і настаўнікам-ветэранам, Сяргей Канстанцінавіч з цеплынёй нагадаў і той школьны святочны ажыятаж, калі школьнікі замяняюць настаўнікаў, у свой час і яму даводзілася даваць урокі матэматыкі напярэдадні Дня настаўніка. Шмат цёплых шчырых слоў адрасаваў калегам і начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Казючыц, які і ўручыў педагогам узнагароды ў розных намінацыях.
У сваю чаргу дырэктар Уздзенскай СШ № 1 імя А. Пушкіна Наталля Апанасевіч, якой гэтым летам давялося арганізоўваць у школе і работу будаўнічай брыгады, падзякавала старшыні райвыканкама за тое, што не гледзячы на ўсю сваю занятасць, Сяргей Канстанцінавіч знаходзіў магчымасць штодня бываць у школе і пастаянна трымаць на кантролі ход рамонту, знаходзіць такія аргументы, каб актывізаваць работы і своечасова завяршыць іх .”Такая ўвага дарагога каштуе. Вялікі дзякуй!” – сведчыла дырэктар школы.
Даволі эфектна такая цырымонія прайшла ў намінацыі “Энергія года”. Пасля таго, як начальнік упраўлення аб’явіў падзякі настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Уздзенскай СШ № 2 Сяргею Пармону і гімназіі – Эдуарду Ляшуку, на сцэну ў поўнай экіпіроўцы паднялася футбольная каманда “Штурм”, трэнерамі якой з’яўляюцца С. Пармон і Э. Ляшук, і якая сёлета стала сярэбраным прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Дружна і артыстычна юныя футбалісты падзякавалі трэнерам і “за магчымасць у спорце быць” і за тое “што стаім на п’едэстале”.
Па добрай настаўніцкай традыцыі не адно іх прафесійнае свята не абыходзіцца без ушанавання ветэранаў працы, якія не толькі некалі працавалі з душой, а становяцца ў строй і дапамагаюць і зараз у навучальным працэсе, калі ёсць такая неабходнасць. Шчырыя словы ўдзячнасці адрасавала ім і прафсаюзным актывістам старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вольга Русак. Сувеніры і кветкі атрымалі заахвочаныя ў намінацыі “Партнёрства” і “Адданасць педагагічнай прафесіі”.
Вясёлы віншавальны нумар для калег падрыхтавала каманда КВН Уздзенскай СШ № 2 імя К. Крапівы. Сваю творчасць дарылі настаўнікам і юныя спевакі і чытальнікі. У захапленні засталіся ўсе прысутныя і ад выступлення сталічнага калектыву народнай песні “Белы птах”.

Газета “Чырвоная зорка” 
Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, фота Сяргея ШАРАЯ

http://www.uzdanews.by/?p=48871#more-48871 

Интернет-ресурсы