Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
6 июля 2018

Трэці сезон прымае на аздараўленне дзяцей лагер “Алімпіец”

6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Трэці сезон прымае на аздараўленне  дзяцей лагер “Алімпіец”, які дзейнічае на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў вёсцы Крывялі. Сёлета ў ім арганізаваны адпачынак трох профільных змен вучняў гарадскіх школ і дзве спартыўныя.
Так, з 11 чэрвеня адкрылі сезон адпачынку ў “Алімпійцы” школьнікі Уздзенскай СШ № 1 імя А. Пушкіна. А з 22 чэрвеня заступіла ўжо спартыўная змена, якая прадоўжыцца да 9 ліпеня.
Галоўная адметнасць гэтай змены ў тым, што свой адпачынак яна пачынае поўнасцю сфарміраваным калектывам, аснову якога складаюць выхаванцы ДЮСШ і іх трэнеры. Іх адпачынак гэта свайго роду працяг трэніровачнага працэсу. У распарадку дня прадугледжаны дзве трэніроўкі: у 10.30 і 16.30. Акрамя гэтага, як і на іншых зменах, ёсць ранішняя зарадка, праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, у распараджэнні адпачывальнікаў і стадыён з усім яго начыннем.
Вось на гэтым аб’екце і сустрэлі ў той дзень, напэўна, усіх выхаванцаў “Алімпійца”. Усе спартыўныя пляцоўкі былі запатрабаваны, таму поле дзейнасці для фатографа было шырокае.
—Нягледзячы на тое, што асноўны аб’ём рамонтна-будаўнічых работ быў завершаны ў 2016 годзе, штогод мы прадаўжаем аснашчаць аздараўленчую базу, якая на пэўны перыяд становіцца для ўсіх нас другім домам, бо дзеці і дарослыя знаходзяцца тут кругласутачна і адчуваюць сябе як адна сям’я, — расказаў начальнік лагера Дзмітрый Кучук, які “па лагерах” вандруе ўжо 15 гадоў, з якіх 10 у якасці кіраўніка. — Да пачатку гэтага аздараўленчага сезона ўстаноўлена два дзіцячыя трэнажоры, спартыўная пляцоўка, дзе ў адным камплекце скалалаз, лаўка для прэса, паралельныя брусы, канат, баскетбольнае кальцо, а таксама з гарадскога стадыёна перавезена і зманціравана сцэнічная пляцоўка, дзе праходзяць нашы забаўляльныя мерапрыемствы. Многае зроблена і ў бытавым плане: па перыметру ўсёй тэрыторыі ўстаноўлена агароджа з металапрофілю, праведзены касметычны рамонт у самім будынку, закуплена 20 новых ложкаў.
Для работы ў аздараўленчым лагеры сфарміраваны педагагічны маладзёжны атрад. Трэнерска-выкладчыцкі састаў яго мае стаж работы з дзецьмі. А такія яго члены, як Крысціна Кісель і Ігар Хрыпко, працуюць з гэтай жа камандай юных спартсменаў круглы год. У складзе педатрада Яўгеній Даўнаровіч з ліцэя, Валерый Хмялеўскі і Лілія Жукоўская з Дзешчанкі, Ірына Быліна і Святлана Шыла з гарадскіх школ.
—Кожны дзень у лагеры чымсьці адметны, — расказвае педагог-арганізатар І. Быліна. – Сярод іх – дзень знаёмстваў, бяспекі, казак, малой радзімы, рэкордаў, экалогіі, здароўя. Улічваючы, што лагер спартыўны, то і мерапрыемствы, незалежна ад тэматыкі, носяць вельмі “рухомы” ухіл. Так, напрклад, у дзень экалогіі, “памочнікі “ЮНЭСКА” ратавалі звяроў з палаючага лесу. Вельмі цікава прайшло ўрачыстае адкрыццё лагера, прыязджала шмат бацькоў, якім таксама спадабалася ў нас.
Дарэчы, усе дзеці падзелены на чатыры каманды, па колеру алімпійскіх кольцаў – зялёныя, чырвоныя, жоўтыя і сінія. Удзельнічаючы ва ўсіх мерапрыемствах, яны атрымліваюць “алімпкойны” – лагерныя грошы. Іх можна як цяжка зарабіць, так і лёгка страціць за некаторыя правіннасці. Заахвочваюцца адпаведна і лідары.
Без амбіцый развіталіся дзеці і з мабільнай сувяззю. Пакарыстацца сваім тэлефонам яны могуць толькі адну гадзіну пасля вячэры. І калі першыя дзень-два хтосьці яшчэ з нецярпеннем чакаў гэтага часу, то пасля і не ўспамінаюць пра такія віртуальныя зносіны. Бо ў лагеры хапае і сяброў, і цікавых заняткаў.
Асобны і немалаважны пункт у распарадку дня – харчаванне. Яно тут пяціразовае Два разы ў дзень атрымліваюць дзеці сокі і садавіну. Пастаянна ў меню ёсць мінеральная вада, ёгурты, біфідзін, гематаген. Ну а супы, баршчы, запяканкі, катлеты, аладкі разыходзяцца “пад чыстую” на радасць тым, хто гатуе такія смачныя абеды і сняданкі. На кухні, дарэчы, таксама свая зладжаная каманда. Гэта шэф-повар Марына Быліновіч, повар Святлана Мароз і кухонная рабочая Любоў Кліменка. Усе гэтыя жанчыны на працягу вучэбнага года працуюць у сталовай Уздзенская СШ № 1 імя А. Пушкіна. У лагеры іх працоўны дзень пачынаецца ў сем гадзін раніцы і закнчваецца каля дзевяці вечара. На стомленасць ці павышаную нагрузку яны таксама не скардзяцца. “Галоўнае, у нас калектыў вельмі добры, — кажуць жанчыны. — За столькі гадоў сумеснай працы мы ўжо “прыцерліся” адзін да аднаго, таму ўсё ідзе, як па канвееру. А ўсе неабходныя прадукты для дзіцячага харчавання завозяцца свежыя, аператыўна, без збояў. Толькі, як кажуць, — смачна есці”.
Падчас размовы з Дзмітрыем Кучуком да яго неаднаразова, як і да іншых дарослых, падбягалі з пытаннямі дзеці. І на многя з іх вопытны кіраўнік адказваў нават “спіной”, звяртаючыся па імені да свайго “алімпійца”. “З гэтымі дзецьмі мы працуем на працягу ўсяго года, добра ведаем кожнага, беспамылкова адрозніваем па голасу, іншых манерах і прывычках”, — з усмешкай патлумачыў ён для нас.
…А алімпійскі дом, які аб’яднаў 60дзяцей ад 8 да 17 гадоў, працягваў свой звычайны рытм: хтосьці размінаўся на турніку, хтосьці “ганяў” на веласіпедзе, хтосьці “знаёміўся” з басейнам, а каму трэба было прыбрацца і ў пакоі, заглянуць на вахту. Усё, як у звычайным доме, вялікай і дружнай сям’і. 

Газета “Чырвоная зорка”,
Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы