Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
22 февраля 2019

Падарунак будучым чэмпіёнам

22 лютага, Узда /Уласн. інф./. У рамках акцыі «Міншчына спартыўная» і з мэтай папулярызацыі зімовых відаў спорту Зенькавіцкі дзіцячы сад-базавая школа імя А. Якімовіча атрымала сертыфікат на 15 камплектаў лыж ад галоўнага ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.
Весела было на школьным стадыёне, дзе юныя спартмены высвятлялі, хто хутчэй і спрытнейшы ў катанні на лыжах, таму не адразу і заўважылі гасцей з каштоўным падарункам, які маладому дырэктару школы Дар’і Бабейкінай перадалі намеснік старшыні раённага выканўчага камітэта Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Казючыц .
– Чалавек заўсёды імкнецца быць здаровым. На жаль, многія лічаць, што добрае самаадчуванне можна атрымаць не прыклаўшы намаганні. Дастаткова выпіць цудадзейную таблетку, але гэта не так. Толькі заняткі фізкультурай і спортам дапамагаюць нам быць здаровымі, загартоўваюць, аздараўліваюць і засцерагаюць ад многіх хвароб, – адзначыла ў сваім выступленні Анжэла Алегаўна. – Яны садзейнічаюць і ўмацаванню духа. Той, хто не лянуецца кожны дзень рабіць зарадку, выконваць розныя фізічныя практыкаванні, становіцца адказным і мэтанакіраваным. Мы спадзяёмся, што гэты інвентар дапаможа актыўна займацца зімовымі відамі спорта і падорыць добры настрой.
Ад імя вучняў і педагогаў дырэктар школы падзякавала за каштоўны падарунак і запэўніла, што лыжы не будуць пыліцца ў спартыўнай зале, а як толькі паступяць у навучальную ўстанову апрабіруюцца вучнямі. “Спадзяёмся, што мы апраўдаем вашы чаканні і ў наступным годзе пакажам высокія вынікі ў зімовых відах спорту,”– запэўніла настаўніца фізічнай культуры і здароўя Ірына Базава.
— У рамках акцыі сертыфікаты таксама атрымалі сярэдняя школа №1 імя А. Пушкіна на 25 камплектаў лыж і Ліцвянская базавая школа-дзіцячы сад 10 камплектаў, — расказаў Уладзімір Казючыц. — Наша упраўленне закупіла яшчэ 60 камплектаў лыж, якія ў бліжэйшы час будуць размеркаваны па школах. Сёлета плануецца забяспечыць гэтым інвентаром усе ўстановы адукацыі раёна. Спадзяёмся, гэта павысіць цікаваць да зімовых відаў спорту і прыцягне ўвагу яшчэ большай колькасці вучняў і іх бацькоў.

 

Газета “Чырвоная зорка”, Наталля КЛІМОВІЧ
http://www.uzdanews.by/?p=49746#more-49746

Интернет-ресурсы