Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
22 февраля 2019

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Канстанцін Пінчук удастоены ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны”

22 лютага, Узда /Уласн. інф./. Сярод 28 прадстаўнікоў на прысваенне ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны” за 2018 год і наш зямляк, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Уладзіміравіч ПІНЧУК.
Узнагароджанне прайшло ў Маладзечне на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю з дня ўтварэння БССР.
У абласным мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна, у складзе кіраўніцтва райвыканкама, дырэктараў арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, ветэранаў працы, лаўрэатаў прэміі “Чалавек года Міншчыны”, моладзі. Узначальваў дэлегацыю старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі.
У фае Палаца культуры горада Маладзечна ўвазе гасцей была прадстаўлена выстава да 100-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, лепшыя дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, культуры і іншых сфер.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Віншуючы тых, хто стаў “Чалавекам года Міншчыны”, Анатолій Ісачанка падкрэсліў: кожны з намінантаў унёс асабісты ўклад у развіццё сталічнага рэгіёна.

“Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітай сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта людзі, якія кожны дзень сваёй працай, талентам і творчасцю робяць нашу зямлю багацейшай і больш паспяховай”, — сказаў ён.
Па выніках работы за 2018 год выбраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў шасці намінацыях: “Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва”, “Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка”, “Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь”, “Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)”, “Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абароназдольнасці”, “Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка”.
Выступаючы перад прысутнымі, губернатар вобласці адзначыў:
— Усе даты маюць свой сэнс і значэнне. Асабліва важнай для беларускага народа з’яўляецца 100-годдзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Актуальнасць гэтай падзеі для сучаснага беларускага грамадства абумоўлена асэнсаваннем стваральнага вопыту і дасягненняў БССР у кантэксце сучаснасці. 1 студзеня 1919 года пакладзены пачатак новага перыяду ў гісторыі Беларусі: нараджэнне і развіццё яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перад намі адкрылася шырокая дарога для палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Анатолій Міхайлавіч падкрэсліў, што “дзякуючы кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку пасля распаду СССР, Беларусь вельмі хутка змагла не толькі аднавіць прамысловасць, але і перавысіць паказчыкі дакрызіснага 1990 года”.
За афіцыйнай цырымоніяй узнагароджвання паследаваў святочны канцэрт з удзелам абласных і рэспубліканскіх артыстаў. Падчас яго адзначаліся знакавыя асобы ў гісторыі БССР, якія жылі і працавалі на Міншчыне, у раёнах.

 

Газета “Чырвоная зорка”,
Таццяна МЯТЛІЦКАЯ
http://www.uzdanews.by/?p=49650#more-49650

 

Интернет-ресурсы