Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
14 ноября 2019

На сустрэчы са старшынёй райвыканкама Сяргеем Савіцкім задаць пытанні мелі магчымасць работнікі лясгаса 

14 лістапада, Узда /Уласн. інф./. Чарговая сустрэча кіраўніка раённай вертыкалі з наведваннем калектываў прайшла ў адміністрацыйным будынку лясгаса. Сяргей Савiцкi адказаў на пытаннi наконт якасцi пiтной вады, драўляных канструкцый на бульвары Дзяржынскага, будаўніцтва басейна.
Напачатку Сяргей Канстанцінавіч расказаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, падрабязна спыніўся на паказчыках і выніках работы за 9 месяцаў гэтага года. 
—— Калі даваць ацэнку рабоце за тры кварталы — яна станоўчая, — адзначыў Сяргей Савіцкі. — З чатырох асноўных паказчыкаў выкананы тры. Праблемным для раёна застаецца паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Праводзіцца работа па падборы зямельных участкаў для прадастаўлення інвестарам пад розныя віды дзейнасці, прадугледжаны для іх і скідкі па заканадаўству, але пакуль інвестары не спяшаюцца да нас.  
А вось паказчык па стварэнні рабочых месцаў на новых прадпрыемствах і вытворчасцях выкананы са значным перавышэннем: пры заданні 65  чалавек працаўладкаваны 120. 
Сярэдняя заработная плата па раёне за студзень — жнівень склала 858,1 руб., за 9 месяцаў  — 865 руб. Самы нізкі ўзровень аплаты працы ў камбінаце бытавога абслугоўвання. 
Аналізуючы праблемныя пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, найбольш вострымі з іх Сяргей Канстанцінавіч назваў якасць вады і стан дарог. 
— Што тычыцца якасці вады ў раёне, тут ёсць станоўчая дынаміка, — адзначыў старшыня райвыканкама. — Летась мы займалі перадапошняе месца ў вобласці па забеспячэнні насельніцтва (62%) якаснай вадой. У гэтым кірунку зроблена нямала: запрацавала станцыя абезжалезвання ў Валодзьках, імкнёмся да канца года завяршыць усе работы на станцыі ў Возеры, пабудавалі новую вежу са станцыяй абезжалезвання ў Каралёве, плануем палепшыць да канца года якасць вады ў Ліцвянах, ужо ў распрацоўцы праект па будаўніцтве ў наступным годзе станцыі абезжалезвання ў Хатлянах. Пры выкананні запланаванага паказчыка па раёне забяспечанасць якаснай пітной вадой складзе 91%. Мяркую, за бліжэйшыя год-два і гэта пытанне здымем наогул. 
Калі казаць пра дарогі, і тут не спыняемся на дасягнутым. Зразумела, хочацца ездзіць толькі па асфальтаваных вуліцах, але на гэта патрэбен час.  
У працяг тэмы добраўпарадкавання: са словамі падзякі за асфальтаванне вуліцы Якімовіча ў райцэнтры звярнулася жыхарка “чарнобыльскага пасёлка”. Але непакоіць людзей, што асфальт пакладзены на гэтых вуліцах толькі да перакрыжавання. Як патлумачыў кіраўнік раёна, работы будуць завершаны, але спачатку ў планах даасфальтаваць у гэтым мікрараёне астатнія вуліцы, а затым  і ўсе гэтыя “хвасты”. Неабходна крыху пачакаць. 
Спыталіся прысутныя і пра перспектывы будаўніцтва ў горадзе. 
— Будаўніцтва жылля — мая першачарговая задача як старшыні райвыканкама, — адказаў Сяргей Савіцкі. — Сёлета здалі адзін шматкватэрны дом, будуюцца яшчэ два, яшчэ пад адзін адведзена тэрыторыя, і ў распрацоўцы праект шматкватэрнага дома на наступны год. Развіваем і мікрараён за бальніцай пад індывідуальнае будаўніцтва. У наступным годзе пачнём даваць там зямельныя ўчасткі. Можна было і раней гэта зрабіць, але, паводле  заканадаўства, для выдзялення ўчастка пад будаўніцтва перадусім неабходна наяўнасць дарогі, вода- і электразабеспячэння. 
…і гімназіі 
Будучыня драўляных канструкцый-пабудоў на бульвары Дзяржынскага, будаўніцтва басейна, адсутнасць месцаў у горадзе для выгулу жывёлін — гэтыя і іншыя пытанні агучылі работнікі гімназіі на сустрэчы са старшынёй райвыканкама. 
Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Савіцкі адразу падкрэсліў: кожны можа задаць любое хвалюючае яго пытанне. Большасць педагогаў адгукнуліся на гэту прапанову, і сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. 
Пытанняў было нямала. Напрыклад, пра непрывабны выгляд драўлянага збудавання на бульвары Дзяржынскага. На гэта старшыня райвыканкама адзначыў: “Мне таксама не падабаецца стан гэтай канструкцыі, але праблема ў тым, што ўсе канструкцыі, размешчаныя на бульвары, не здадзены ў эксплуатацыю, для гэтага неабходна 2,5 мільёна рублёў. Таму пакуль не гатовы сказаць пра далейшы лёс гэтага збудавання”. 
Дырэктар гімназіі звярнулася да Сяргея Канстанцінавіча з просьбай  аб перадачы школьнага саду ва ўласнасць горада. 
— Тэрыторыя саду вялікая, абслугоўванне патрабуе фінансавых укладанняў, а паколькі апошнім часам сад не пладаносіць, карысці ад яго мала, — сказала Галіна Казлоўская. 
Сяргей Канстанцінавіч прапанаваў частку тэрыторыі саду аддаць пад будаўніцтва, а астатнюю засадзіць новымі дрэўцамі. “Я дапамагу з саджанцамі і раскарчоўкай, — адказаў старшыня. — Да вясны неабходна навесці парадак, але поўнасцю адмаўляцца ад саду, лічу, няправільна — такім чынам мы поўнасцю адвучым дзяцей працаваць”.  
Было ўзнята пытанне і аб адсутнасці месцаў для выгулу жывёлін. С. Савіцкі адзначыў, што ў бліжэйшы час гэта праблема будзе разгледжана.  
Работнікаў гімназіі цікавіла магчымасць будаўніцтва басейна ў горадзе. “Я таксама за тое, каб басейну — быць, — адказаў кіраўнік раённай вертыкалі. — Справа ў тым, што праект фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які ў свой час быў зроблены, патрабуе вялікіх грашовых сродкаў, а паколькі  фінансуецца такое будаўніцтва не з мясцовага бюджэту, было вырашана скарэкціраваць праектна-каштарысную дакументацыю, пакінуўшы толькі басейн, з мэтай найхутчэйшага фінансавання з абласнога бюджэту. Таму спадзяюся, што праз год-два мы пачнём будаўніцтва”. 
Размова з педагагічным калектывам атрымалася насычаная, грунтоўная, эмацыянальная. Падобныя мерапрыемствы – гэта  магчымасць не толькі данесці да людзей інфармацыю, але і пачуць іх праблемы, вывучыць меркаванне насельніцтва па тых ці іншых аспектах жыцця раёна. 
Таццяна МЯТЛІЦКАЯ 
Чырвоная зорка

Интернет-ресурсы