Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
16 января 2018

Ліцвянскія зоаветспецыялісты годна прадставілі Уздзеншчыну і Мінскую вобрасць на рэспубліканскім конкурсе майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні жывёлы

16 студзеня, Узда /Уласн. інф./.   Праходзіў гэты конкурс напярэдадні Новага года на базе Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Кожную з абласцей прадстаўлялі лепшыя спецыялісты па чатырох намінацыях: раённая група (два чалавекі) па ўзнаўленні статка; звяно з трох чалавек па штучным асемяненні жывёлы ад адной з сельгасарганізацый; тэхнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы і тэхнік па штучным асемяненні свіней.
Не першы год стабільна высокія вынікі работы дэманструюць і неаднаразова выходзілі пераможцамі ў раённым і абласным спаборніцтвах сярод калег спецыялісты ў гэтай галіне з адкрытага акцыянернага таварыства “Ліцвяны-Агра”. Таму і было прынята рашэнне накіраваць на конкурс ад сталічнай вобласці звяно з гэтага сельгаспрадпрыемства ў саставе: тэхніка па штучным асемяненні жывёлы Ірыны Іванец, заатэхніка-селекцыянера Віялеты Пуцейка і ўрача-гінеколага Фёдара Курловіча.
—Мерапрыемства, як і чакалася пры арганізацыі спраў на такім узроўні, прайшло цікава, урачыста, — дзеліцца ўражаннямі начальнік Уздзенскай племянной станцыі Наталля Ляневіч, якая суправаджала ліцвянскую дэлегацыю. — Адкрыў конкурс, а затым прымаў удзел у рабоце журы і пры падвядзенні вынікаў, ушанаванні пераможцаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыла. Усё было: і хваляванні, і расчараванні ад няўдалага адказу на пытанне ці практычнага дзеяння, і радасць ад чарговай перавагі над сапернікам…
Максімальна можна было набраць 100 балаў, у тым ліку 50 за паказчыкі работы за 2016 год. Тут на рахунак ліцвянцаў адразу запісалі 49,4 бала, бо пазалетась у гаспадарцы ад ста кароў атрымалі 95 цялят, а сервіс-перыяд (гэта колькасць дзён ад расцёлу жывёлы да яе наступнага асемянення) складаў 94 дні.
Найбольшую складанасць выклікала тэарэтычная частка конкурсу. Кожнаму з удзельнікаў спаборніцтва неабходна было адказаць на 25 пытанняў, за кожны правільны адказ налічвалася па балу. А пытанні былі не з лёгкіх, на вячэрнім “разборы палётаў” на некаторыя з іх нават агульнымі намаганнямі не змаглі адшукаць правільнае тлумачэнне.
А вось у дэманстрацыі практычных навыкаў Ірына, Віялета і Фёдар былі сярод лепшых. Спакойна, упэўнена і дакладна яны выяўлялі жывёлу ў ахвоце, рыхтавалі неабходныя інструменты і праводзілі асемяненне; абследавалі карову, устанаўлівалі дыягназ захворвання; з дапамогай камп’ютарнай базы адшуквалі пэўную жывёліну, рабілі электронную справаздачу і г. д.
Гордасць адчулі ліцвянскія спецыялісты, калі намеснік міністра агучыў імёны пераможцаў. У намінацыі “звяно па штучным асемяненні з сельгасарганізацыі” Міншчыне прысуджана другое месца. І. Іванец, В. Пуцейка і Ф. Курловіч атрымалі ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі, а неўзабаве на адрас “Ліцвянаў-Агра” прыйдзе рашэнне аб узнагароджванні кожнага з членаў каманды прыміяй у суме па 140 базавых велічынь.

Газета “Чырвоная зорка”,
Віктар САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы