Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
6 марта 2019

Дасягненні сучаснай Уздзеншчыны і перадавікі вытворчасці ўрачыста адзначаны на падвядзенні вынікаў работы ўсіх галін народнай гаспадаркі раёна

6 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. На раённы злёт перадавікоў  ва ўтульнай зале Палаца культуры сабраліся пераможцы вытворчасці.Яшчэ да пачатку мерапрыемства ў фае ўдзельнікі злёту маглі пазнаёміцца з выстаўкай карцін мясцовых мастакоў, паслухаць выступленне ўзорнага духавога аркестра дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Аляксандра Несялоўскага, а падняўшыся на трэці паверх пад купалам – ацаніць смакавыя якасці мясной прадукцыі, прадстаўленай Стаўбцоўскім мясакамбінатам і агракомплексам “Белая Русь”, малочкі і сыроў ад Слуцкага сыраробнага камбіната, здобы і хлебабулачных вырабаў ад уздзенскіх хлебапёкаў і кандытараў, яблыкаў, мёду і соку ад гасцінных цепленцаў, працаўнікоў “Вітэкса”.

Урачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы ўсіх галін народнай гаспадаркі раёна пачалося з харэаграфічнай пастаноўкі “Біенне сэрцаў” у выкананні танцавальнага калектыву “Вясёлка”. Рытмічным танцам дзяўчаты наглядна прадэманстравалі, што сэрца раёна б’ецца ва ўнісон з сэрцамі тых, хто працай і справамі праслаўляе родны край, прымнажаючы яго здабыткі і захоўваючы традыцыі.

Затым з прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі.

Дасягненні сучаснай Уздзеншчыны маюць трывалы падмурак, старанна закладзены на працягу многіх гадоў працавітымі і творчымі людзьмі, якімі ганарыцца наша зямля. Цёплыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам працы, кіраўнікам раёна старэйшага пакалення за бясцэнны вопыт, жыццёвыя парады і прафесіяналізм, якія яны перадаюць цяперашнім працаўнікам. Вашы заслугі – наш гонар і  ўзор стваральнай працы. Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе дзякуючы мэтанакіраванай і зладжанай працы прадпрыемстваў і арганізацый, малога і сярэдняга бізнесу забяспечаны рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, прамысловай прадукцыі, экспарту тавараў, укладвання інвестыцый у асноўны капітал. Паспяхова выкананы паказчыкі па стварэнні новых працоўных месцаў і будаўніцтве жылля, рознічным тавараабароце. Вядучае месца ў эканоміцы раёна, безумоўна, належыць сельскай гаспадарцы, і тут мы ўпэўнена ступілі наперад. Працаўнікі палёў і ферм вырабілі прадукцыі на суму 94 мільёнаў рублёў і выканалі даведзенае заданне ў поўным аб’ёме – 102%, забяспечыўшы раёну 4-ае месца ў абласным рэйтынгу па гэтым паказчыку.

Кіраўнік раённай вертыкалі нямала добрых слоў сказаў спецыялістам сельскай гаспадаркі, працоўным калектывам райбальніцы, прадпрыемстваў “Марк Фармэль”, “Белтэхаграпласт”, “Политисбел”, лясгаса, дарожнай і камунальнай службаў, райспажыўтаварыства, банкаўскіх работнікаў і іншых. На вышыні знаходзіцца і сістэма адукацыі, у якой працуе шмат высокакваліфікаваных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў.

Сяргей Канстанцінавіч падзякаваў удзельнікам мерапрыемства за адданасць раёну, адказныя адносіны за даручаную справу, узаемаразуменне і ўзаемапавагу, пажадаў усім здароўя, аптымізму, шчасця і новых працоўных здабыткаў.

Затым старшыня райвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам вытворчасці і лепшым працоўным калектывам. Пераходныя чырвоныя сцягі пераможцаў спаборніцтва з занясеннем калектываў на раённую Дошку гонару атрымалі кіраўнікі Уздзенскіх дзіцячых ясляў-сада № 3 А. Гапоненка, саўгаса “Гарадок” – Я. Груша, Дзешчанскага сельвыканкама – У. Балцянкоў, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белтэхаграпласт” – А. Фурсевіч.

За поспехі ў вучобе падзячныя пісьмы з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Пятровіча атрымалі школьнікі.

Шмат цёплых слоў працаўнікам раёна адрасавалі таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Лобач і старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў, выканаўшы прыемныя місіі па ўручэнні заслужаных узнагарод лепшым працаўнікам раёна.

Працягам мерапрыемства стала ўзнагароджванне пераможцаў раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Лепшых аператараў машыннага даення, даглядчыкаў, заатэхнікаў, аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрый Дзядзюк.

Усім працаўнікам сельскай гаспадаркі выказваю словы шчырай удзячнасці за няпростую працу, укладзеную ў развіццё раёна. Жадаю ўсім моцнага здароўя, цярпення і сямейнага дабрабыту, надзеі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, новых сіл для дасягнення дастойных вынікаў на карысць нашага раёна.

На ўрачыстасці былі і іншыя прыемныя моманты. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, мэтанакіраваную работу па рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі Людміла Вячаславаўна Андрэцкая (стараста вёскі Стальбоўшчына Нёманскага сельвыканкама), Валянціна Іванаўна Дзядзькіна (Мрочкі, Слабадскі сельскі Савет) і Аксана Мікалаеўна Івашкевіч (Бярвішчы, Уздзенскі сельскі Савет). За актыўны ўдзел у прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна адзначаны дабраваольныя дружыны СШ № 2 імя К. Крапівы (камандзір – Сяргей Чаберкус) і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыкнкама (Аксана Раецкая).

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Слуцкага, Дзяржынскага і Маладзечанскага раёнаў, а таксама Маскоўскага раёна г. Мінска.

А далей былі хвіліны адпачынку ў кампаніі з салістамі Палаца культуры, выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў, творчымі калектывамі Стаўбцоўскага і Бярэзінскага раёнаў.

Газета “Чырвоная зорка”,

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

http://www.uzdanews.by/?p=50043

Интернет-ресурсы