Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
27 июля 2017

Часовая забарона на купанне

27 ліпеня, Узда /Уласн. інф./.  Кожны тыдзень супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў адпаведнасці з праграмай вытворчага кантролю даследуюць ваду зон рэкрэацыі на яе адпаведнасць санітарным нормам і правілам.

 У сувязі з тым, што даследаваныя пробы вады з месц купання на рацэ Нёман па вуліцы Школьная ў вёсцы Магільна, на рацэ Уса па вуліцы Школьнай ў аграгарадку Сямёнавічы, на вадаёме па вуліцы Нёманская ў райцэнтры не адпавядаюць патрабаваннням санітарных норм і правілаў па індыкатарным мікрабіялагічным паказчыку бяспекі (кішэчная палачка E. сoli звыш 100 КОЕ/100 см3), вынесена прадпісанне аб спыненні купання дзяцей і дарослых у гэтых месцах да атрымання двух наступных станоўчых вынікаў лабараторных даследаванняў вады.

 – Верагоднымі прычынамі мікробнага забруджвання вады з’яўляюцца ўмовы надвор’я (спорныя дажджы), а таксама ўзмацненне жорсткасці нормаў паказчыкаў бяспекі вады зон рэкрэацыі, – канстатуе памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ Зінаіда Махнач.

 Гэта пытанне застаецца на кантролі супрацоўнікаў санслужбы. Больш падрабязную і аператыўную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па тэлефонах: 65-4-57, 53-6-64.

Вераніка ЛАСКАВЕЦ
http://www.uzdanews.by/?p=47131#more-47131

Интернет-ресурсы