Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
26 января 2018

Актывісты БРСМ правялі пікет у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і сабралі прапановы для будучых дэпутатаў

26 студзеня, Узда /Уласн. інф./.   Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” 22 студзеня дало старт рэспубліканскай акцыі “Моладзь рашае!”, прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання.
Сапраўды сярод тых, хто жадае прымаць актыўны ўдзел у жыцці краіны, нямала маладых людзей. Вось і сёлета, як, дарэчы, і ў папярэднія выбарчыя кампаніі, актывісты маладзёжнага саюза вырашылі падтрымаць сваіх кандыдатаў, а дакладней – сабраць прапановы для будучых дэпутатаў.
Паколькі акцыя носіць рэспубліканскі характар, напісаць свае пажаданні патэнцыяльным дэпутатам можа жыхар не толькі вялікага горада ці райцэнтра, але і звычайны вясковец, калі патрапіць на месца правядзення пікета БРСМ.
Акцыю “Моладзь рашае!” падтрымалі і ў нашым раёне. Жадаючыя на спецыяльных картках “Наш наказ дэпутату” агучылі свае прапановы, просьбы, праблемы і апусцілі іх у спецыяльную скрыню.
– Мне так здаецца, што кожны чалавек у першую чаргу будзе пісаць пра тое, што хвалюе асабіста яго. А тут трэба больш маштабна падыходзіць да наказу, бо ён павінен адлюстроўваць меркаванне і просьбу большай колькасці людзей, напрыклад, жыхароў райцэнтра ці якой-небудзь канкрэтнай вёскі, – такую думку выказала пажылая жанчына.
Аднак свой наказ дэпутату яна для нас, журналістаў, пакінула невядомым, склала картку напалам і з усмешкай апусціла яе ў скрыню. На развітанне яна пажадала ўсім нам моцнага здароўя і заўсёды быць у гушчыні падзей, бо за моладдзю – будучае.
– Падобныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, і будуць доўжыцца да 17 лютага ўключна, – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. – Усе наказы па завяршэнні выбараў будуць перадзены народным абраннікам.

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

 

 

Интернет-ресурсы