Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района

Новости района

6 июля 2018
На Уздзеншчыне Дзень Незалежнасці пачаўся з укладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям ў парку Перамогі. Вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна, гасцей, сярод якіх дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў з Расіі і Таджыкістана, начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Мікалай Дубовік, ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і моладзі леглі да падножжа абеліска.

Ужо на падыходзе да парку, дзе павінен быў пачацца мітынг, ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення пачула такое выказванне: “Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна павагі многім пакаленням беларусаў, якія цаной велізарных намаганняў і ахвяр заваявалі свабоду нашай краіны”.
6 июля 2018

6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. У чэрвені 1993 года ў Уздзенскай друкарні быў выдадзены зборнік паэзіі членаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец” “Зямля мая, край маляўнічы”. Гэта была адна з першых кніжак на тэрыторыі Беларусі, выдадзеная ў невялікім райцэнтры (у той час Узда была яшчэ гарадскім пасёлкам). 29 чэрвеня ў цэтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса з гэтай нагоды сабраліся члены літаб’яднання, бібліятэкары, работнікі культуры.

Пра тое, як з’явілася ідэя выдання і як яна ажыццяўлялася, расказалі тагачасны дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Клаўдзія Рогава і кіраўнік літаб’яднання Віктар Сабалеўскі. А падштурхнула да такой задумкі сустрэча з полацкімі літаратарамі, якія ўжо мелі падобны вопыт.
6 июля 2018
6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Трэці сезон прымае на аздараўленне  дзяцей лагер “Алімпіец”, які дзейнічае на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў вёсцы Крывялі. Сёлета ў ім арганізаваны адпачынак трох профільных змен вучняў гарадскіх школ і дзве спартыўныя.

Так, з 11 чэрвеня адкрылі сезон адпачынку ў “Алімпійцы” школьнікі Уздзенскай СШ № 1 імя А. Пушкіна. А з 22 чэрвеня заступіла ўжо спартыўная змена, якая прадоўжыцца да 9 ліпеня.

Галоўная адметнасць гэтай змены ў тым, што свой адпачынак яна пачынае поўнасцю сфарміраваным калектывам, аснову якога складаюць выхаванцы ДЮСШ і іх трэнеры. Іх адпачынак гэта свайго роду працяг трэніровачнага працэсу.
6 июля 2018
6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Добраўпарадкаваннем вуліц на працягу года займаюцца работнікі ДРБУ – 163. І гэта зразумела: з часам многія вуліцы набываюць непрывабны выгляд, іншыя чакаюць абнаўлення пасля замены інжынерных сетак, іншых “земляных” работ.

Напрыканцы мая ў пасёлку Каралёва дарожнікі заасфальтавалі вуліцу Савецкую і прыступілі да абуладкавання ўздоўж яе тратуара з аднаго боку. Цяпер, пасля такога доўгачаканага рамонту,  можна камфортна праехаць на аўтамабілі, не турбуючыся за падвеску, А маладым матулям спакойна і бяспечна прагуляцца па тратуары з дзецьмі.
29 июня 2018
29 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./.  Галоўнай адметнасцю гэтай знакавай падзеі стала адкрыццё памятнага знака ў гонар юбілейнай даты. Як адзначыў галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Дрэйчук, гэта памятная падзея не толькі для тых, хто сёння працуе на ніве аховы і захавання здароўя жыхароў раёна, але і памяць пра тых, хто ў розныя гады закладваў лепшыя традыцыі медыцыны.

А медыкі да свята падрыхтаваліся. У фае Палаца культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць, часова прапісалася выстава “Умелых рук цудоўныя творы”, дзе былі прадстаўлены вырабы з бісеру, вышытыя карціны і ручнікі, вязаныя сурвэткі, створаныя супрацоўнікамі бальніцы Марыяй Бурэнка, Галінай Марыновіч, Галінай Лятун, Вольгай Дуброўскай, Ірынай Акамеевай, Святланай Куцко, Тамарай Саковіч і іншымі.
29 июня 2018
29 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./.   Трэці год запар гонар Уздзеншчыны на абласным фестывалі здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я – здаровая сям’я”, як традыцыйна праходзіць у Маладзечне, адстойвала сям’я Ханеня з вёскі Каралёва. Двойчы уздзенцы станавіліся сярэбранымі прызёрамі сямейных спаборніцтваў. Сёлета ж занялі ганаровае першае месца.

Са спортам у гэтай сям’і сябруюць даўно. Тата Андрэй Уладзіміравіч і мама Вольга Іванаўна працуюць у сталіцы. Іх чатырохгадовы сын Жэня наведвае дзіцячы садок. А іх старшая дачушка, пяцікласніца Ксюша, не толькі добра вучыцца ў Дзешчанскай школе, але і шмат часу праводзіць у спартыўных секцыях. У вольны час і ў выхадныя дні Ханені любяць пакатацца на веласіпедах, наведаць спартыўную пляцоўку. Таму запрашэнне паўдзельнічаць у спартыўным конкурсе і сёлета сям’я прыняла, не задумваючыся.
11 июня 2018
11 июня, Узда / Соб. инф./. В Узденском районном Доме культуры 9 июня 2018 года состоялся районный бал выпускников 2018 года. Праздничное мероприятие началось с торжественного шествия выпускников района по улицам города под звуки духового оркестра районной школы искусств. В мероприятии приняло участие 103 выпускника 7 учреждений общего среднего образования района, более 400 педагогов, родителей, гостей праздника.

На сцене Дома культуры школьным вальсом бал открыли выпускники Узденской средней школы №1 имени А.С.Пушкина.

Интернет-ресурсы