Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
20 марта 2018

Прафледзі – 2018 жыве на Уздзеншчыне

Перамогу ў намінацыі ледзі “Прафактыў” у першым рэспубліканскім конкурсе “Прафледзі – 2018” атрымала ўрач-педыятар Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Булка.
8 удзельніц з больш як 90 заяў з усёй Беларусі дайшлі да фіналу конкурсу, арганізаванага пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта самыя актыўныя,  адданыя сваёй справе прадстаўніцы прафсаюзнага руху. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу адбылася напярэдадні Дня жанчын у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.
-Жыццё пастаянна даказвае, што жанчыны валодаюць дзіўнай сілай духу. І вельмі многае ў прафсаюзнай працы трымаецца на іх плячах, - звярнуўся да прысутных падчас цырымоніі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. - Конкурс “Прафледзі” быў заснаваны для таго, каб паказаць, наколькі шмат у прафсаюзах працуе моцных духам, дзелавых, таленавітых і прыгожых жанчын.
Пафсаюзным арганізацыям было прапанавана заявіць на конкурс прадстаўніцу актыву, якія разбіраюцца ў пытаннях працоўных адносін, на справе дапамагаюць членам сваіх калектываў.
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі павіншаваў усіх жанчын з прыгожым веснавым днём, пажадаў шчасця і агучыў імёны пераможцаў.
Галоўны тытул паехаў у Салігорск на першае рудакіраванне ААТ “Беларуськалій”. А перамогу ў намінацыі “Прафактыў” святкавала ўся група падтрымкі нашага актыўнага прафсаюзнага лідара пярвічнай арганізацыі райбальніцы Кацярыны Булка.

- Я ўдзячна ўсім, хто падтрымліваў мяне, дапамагаў выконваць заданні, каб дайсці да фіналу. Падзея незвычайная, але самае прыемнае тое, што конкурс праходзіў упершыню, і наша Уздзеншчына і на рэспубліканскім узроўні сябе праявіла, - падзялілася уражаннямі Кацярына Паўлаўна. – Праграма была насычанай і цікавай. Улічваючы, што на фінал я прыехала адразу пасля спаборніцтваў работнікаў аховы здароўя Мінскай вобласці, якія доўжыліся два дні на базе санаторыя “Нарачанскі бераг”, прыемныя ўражанні працягваліся. Упершыню спусцілася ў шахту на глыбіню 630 метраў, якую наведала ў Салігорску разам з іншымі канкурсанткамі. Было так прыемна і нечакана, калі пад зямлёй мужчыны-шахцёры падарылі нам жывыя кветкі. Яшчэ адно незабыўнае ўражанне пакінула наведванне БелАЗа, дзе мы мелі магчымасць пасядзець за рулём і праехаць на гіганцкай машыне грузапад’ёмнасцю 240 тон.

Заяўку на ўдзел у конкурсе Кацярыне Булка даслала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кананенка. “Гэта актывістка, якая заўсёды адгукаецца на правядзенне і арганізацыю мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, дабрачынных акцый. Адным словам, наша Паўлаўна – чалавек справы і слова”, - так характарызуе Кацярыну Булка  Наталля Васільеўна.
Акрамя тытулаў, арганізатары конкурсу парадавалі ўдзельніц каштоўнымі падарункамі і цудоўным канцэртам.

Наш кар.

Интернет-ресурсы