Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
22 октября 2018

Здаровая атмасфера і стварэнне ўмоў для рэалізацыі фізічнай актыўнасці людзей пажылога ўзросту

Увазе прысутных была прэзентавана міні-ініцыятыва “Тэрыторыя здароўя”. Гэта сумесная ініцыятыва тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, рэалізаваная пры фінансавай падтрымцы Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
– Міні-ініцыятыва распрацавана і ўжо прымяняецца на практыцы ў рамках абласнога праекта “Здаровае старэнне ў сямі таварыствах Беларусі”, мэта якога – распаўсюджванне сярод насельніцтва ведаў аб прынцыпах здаровага старэння, стварэнне ўмоў для рэалізацыі фізічнай актыўнасці людзей пажылога ўзросту, – адзначыла супрацоўніца цэнтра і валанцёр Чырвонага Крыжа Анастасія Крупнік. – Наша ж ініцыятыва прадугледжвала правядзенне на базе ТЦСАН, а дакладней – аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту курсу лекцый і тэматычных сустрэч са спецыялістамі па здароваму ладу жыцця, а таксама арганізацыю штотыднёвых заняткаў скандынаўскай хадзьбой і іншымі відамі фізічнай актыўнасці.
І, як заўважыла адна з актывістак групы па скандынаўскай хадзьбе Наталля Шамянкова, гэты няхітры від спорту захапіў не толькі яе, але і іншых жанчын ва ўзросце. “Ощущение полёта испытала я сама…” – так Наталля Станіславаўна ахарактарызавала заняткі хадзьбой, якія цяпер не прапускае.
– Зрабіць шлях насустрач свайму здароўю можа кожны. Галоўнае – захацець, – адзначыў старшыня раённай арганізацыі БТЧК Аляксандр Андросік. – У нашых жа сілах дапамагчы і падтрымаць падобныя ініцыятывы. Таму будзьце здаровымі і адпачывайце актыўна!

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ

Интернет-ресурсы