
17 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./. У рамках мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт з узнагароджаннем працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў, уручэннем падзяк прафсаюзнаму актыву.
Трэці год прафсаюзная акцыя працягвае сваё шэсце па гарадах краіны. Кастрычніцкі канцэрт ва Уздзе – юбілейны, а дакладней – 175-ы па ліку. Сёлета прафсаюзны праект праходзіць пад лозунгам “З вялікай любоўю да малой радзімы”. Дарэчы, гэта адзіная акцыя такога роду і маштабу ў Беларусі.
– Асаблівая ўвага падчас правядзення акцыі надаецца людзям, якімі ганарацца рэгіёны. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы, і таленавітыя дзеці, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі.