Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Молодёжь Узденщины / Интересные дела и новости
18 января 2016

Валанцёры “Добрага сэрца” БРСМ дапамагаюць пажылым людзям ачысціць двары ад снегу

Такой зімы, напэўна, ніхто не чакаў. У апошнія гады не вельмі яна радавала нас снегам. А сёлета, як ніколі, снежны пакроў расце з кожным днём. На расчыстцы дарог задзейнічана тэхніка дарожнай службы, камунгаса.

А хто дапаможа ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім і адзінакапражываючым пенсіянерам? Дзеці, унукі, сацыяльныя работнікі і, канешне, валанцёры “Добрага сэрца” БРСМ.

– Дапамагчы пажылым людзям ачысціць двары ад снегу выйшлі вучні ўсіх школ горада і раёна, – расказвае першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. – Трэба было бачыць, як спрытна яны ўпраўляліся з рыдлёўкамі, шуфлямі. І ўсё гэта яны рабілі шчыра і з усмешкай.

Адным з дэвізаў маладзёжнай арганізацыі з’яўляюцца словы “Клопат пра пажылых – абавязак маладых”. Вось моладзь і пастаралася, праявіла клопат пра тых, каму ў барацьбе са снегам патрэбна была дапамога.

– Сапраўды, вельмі шмат снегу выпала, – гаворыць настаўнік працоўнага навучання Зенькавіцкай базавай школы Сяргей Навакоўскі. – Я лічу, што мы зрабілі добрую справу. Дзяцей не трэба было ўгаворваць, яны самі, пабраўшы ў рукі інвентар, накіраваліся па адрасах.

Васьмікласнікі хутка прачысцілі сцежынку ў двор і да дома Івана Іосіфавіча Азаркевіча, Валянціны Мікалаеўны Ліпай. Хутка справіліся са снегам каля дому былых настаўнікаў, ветэранаў працы Лідзіі Пятроўны і Канстанціна Іосіфавіча Хваль.

  


Добра папрацавалі і вучні Дзешчанскай школы-сада. Іх працоўны дэсант дапамог справіцца са снежным покрывам Вользе Сцяпанаўне Прымак і Раісе Навумаўне Аксенчык з аграгарадка Дзешчанка. Не абмінулі ўвагай і дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Рыгоравіча Курневіча ў вёсцы Цеплень.

– Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім юнакам і дзяўчатам за іх неабыякавасць, шчырыя сэрцы і жаданне па першым кліку прыйсці на дапамогу. Дзякуй вам за гэта, – сказала маладзёжны лідар раёна.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Интернет-ресурсы