Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Молодёжь Узденщины / Интересные дела и новости
19 марта 2013

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 16 юнакоў і дзяўчат Уздзеншчыны атрымалі пашпарты і членскія білеты БРСМ

З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка на Уздзеншчыне было праведзена традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ нашым маладым землякам.
Павіншаваць юнакоў і дзяўчат са знакавай падзеяй у жыцці ў актавую залу дзіцячай школы мастацтваў прыйшлі пачэсныя госці: старшыня райвыканкама Вячаслаў Пахольчык, начальнік ідэалагічнага аддзела Наталля Кананенка, начальнік аддзела адукацыі Уладзімір Казючыц, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Ткачэнка і старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Анатолій Якуценка.
— Сённяшняя цырымонія ўручэння афіцыйных дакументаў — не проста фармальнасць, — адзначыў падчас віншавальнай прамовы Вячаслаў Пахольчык. — Атрымаўшы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вы пачынаеце несці адказнасць за лёс сваёй краіны, яе сучаснасць і будучыню, захаванне традыцый і гісторыі Радзімы. Быць грамадзянінам — значыць асэнсоўваць свой доўг перад Айчынай і з гонарам адпавядаць такому высокаму званню. Смела ідзіце да намечаных вышынь, вядзіце за сабой аднадумцаў, праяўляйце ініцыятыву, накіроўвайце энергію і прадпрымальнасць маладосці на развіццё і працвітанне раёна, вобласці, рэспублікі. Наступіў час для здзяйснення вашых мараў!
З адказным словам ад маладых  грамадзян, што ўпершыню атрымлівалі пашпарты, выступіла вучаніца раённай гімназіі Вольга Яфімава, якая ад імя моладзі Уздзеншчыны паабяцала захоўваць традыцыі старэйшых пакаленняў і плённа працаваць на карысць любімай дзяржавы, сваімі інтэлектуальнымі, спартыўнымі, кар’ернымі перамогамі і дасягненнямі ўслаўляючы родны край.
Пасля таго, як пашпарты і білеты членаў БРСМ (разам з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і кнігамі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”) былі ўручаны, віноўнікі ўрачыстасці прымалі музычныя падарункі ад работнікаў раённага цэнтра культуры, піянерскай дружыны СШ № 1 імя А. Пушкіна, вакальнай групы “Сузор’е”, самадзейных артыстаў раёна, сярод якіх — вучні школ, педагогі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. Такім урачыстым было ўступленне ўздзенскай моладзі ў дарослае жыццё. І гэта  развітанне з дзяцінствам не было сумным, бо юнакі і дзяўчаты добра ўсведамлялі: наперадзе — цудоўны час для здзяйснення мараў і жаданняў, рэалізацыі свайго патэнцыялу ў імя будучыні любай Беларусі.
Інфармацыя Ксеніі АНДРОСІК, Павел ПРАХАРЭНКА (фота).

Интернет-ресурсы