Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Молодёжь Узденщины / Интересные дела и новости
24 сентября 2014

Сям’я Голышавых з вёскі Каралёва з годнасцю прадставіла Уздзеншчыну ў рэспубліканскім сямейным праекце “Уладар сяла-2014”

Сёлета месцам правядзення абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2014” стаў аграгарадок Плешчаніцы Лагойскага раёна. За права называцца лепшай сям’ёй Мінскай вобласці змагаліся 18 каманд з усіх куткоў сталічнага рэгіёна. Уздзеншчыну прадстаўляла сям’я Голышавых з вёскі Каралёва.

Усе члены гэтай сям’і – людзі творчыя. Маці Наталля захапляецца макрамэ, вяжа спіцамі і кручком, самаробных лялек апранае ў нацыянальнае адзенне, а яшчэ яна займаецца з дзецьмі ў нядзельнай школе. Дачка Ганна вышывае, іграе на баяне. Сын Сярожа захапляецца рыбалкай і з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у сельскім Доме культуры. Малодшы Мікіта любіць маляваць і дапамагаць маці ў любой справе. Самы галоўны чалавек у сям’і – гаспадар Віталій, на яго плячах ляжаць усе гаспадарчыя клопаты. Сям’я трымае вялікую гаспадарку, ёсць коні, карова, каза, качкі, куры, кошка і сабака. Сям’я Голышавых вядзе актыўны лад жыцця. Разам яны падарожнічаюць і адпачываюць на прыродзе. Галоўная каштоўнасць сям’і – тое, што яны шчаслівыя разам. Удзел у конкурсе “Уладар сяла” для гэтай сям’і – не ў навінку. Яны дастойна заявілі пра сябе два гады назад у Смалявічах.
Сёлета конкурсным заданням папярэднічаў абласны форум сельскай моладзі “Сельская моладзь – праблемы і перспектывы развіцця”, удзельнікамі якога сталі таксама і ўсе канкурсанты. У дакладах выступоўцаў акцэнт рабіўся на ўстойлівае развіццё сельскай мясцовасці ў сучасных умовах, на мерах падтрымкі маладых спецыялістаў, якія прыехалі нпрацаваць у сельскую мясцовасць, на ролі грамадскага аб’яднання “БРСМ” па падтрымцы сельскай моладзі, таксама прагучалі рэкамендацыі, як і з чаго пачынаць прадпрымальнікам уласны бізнес у вёсках.
Пасля невялікага перапынку на абед пачалася конкурсная праграма. Напярэдадні члены журы ацанілі візітныя карткі ўдзельнікаў праекта і відэаролікі на лепшы сямейны падворак.

Запамінальнай стала сельская спартыўная эстафета, якая ўключала пераправу з дапамогай обручаў, збор бульбы і сартаванне сабранага ўраджаю. У творчым заданні “Інтэлектуалы сяла” сем’і адказвалі на пытанне, якое тычылася беларускіх народных традыцый і свят. У час конкурсу “Майстар на ўсе рукі” мужчыны прадэманстравалі навыкі па вырабе лавак. На ўсіх этапах конкурсу сем’і-ўдзельніцы дэманстравалі, што і ў вёсках жывуць няўрымслівыя, вясёлыя, умелыя і працавітыя людзі, якім любая справа па плячы, калі побач ёсць падтрымка і дапамога з боку мужа, жонкі, дзяцей.

У агульнім заліку пераможцай конкурсу стала сям’я з Лагойскага раёна. Аднак і нашы землякі не засталіся без узнагароды. Сям’я Голышавых паказала лепшы вынік у конкурсе “Наезднікі”, у якім гаспадару патрэбна было запрэгчы каня, а жонцы – адпаведна, распрэгчы яго. Сям’я Віталія і Наталлі Голышавых узнагароджана дыпломам і памятнымі падарункамі ад арганізатараў конкурсу і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.


Вера ЛУКАШЭВІЧ.

Интернет-ресурсы