Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 верасня 2019

Машынабудаванне і нафтагазавая галіна - пасол Індыі расказала аб супрацоўніцтве з Беларуссю

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур расказала аб супрацоўніцтве Індыі і Беларусі ў машынабудаванні і нафтагазавай галіне ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Нядаўна БелАЗ выйграў два вялікія тэндары на пастаўку самазвалаў у Індыю. Гэта першы выпадак, калі на індыйскім рынку пацяснілі амерыканскіх пастаўшчыкоў. І гэта добры крок, - сказала Сангіта Бахадур. - Асобна хачу сказаць пра супрацоўніцтва ў нафтагазавай галіне. Дзякуючы беларускім тэхналогіям нам удалося адрадзіць індыйскія радовішчы, цяпер мы зноў здабываем там нафту. Акрамя таго, беларуская кампанія праектуе і будуе аўтазаправачныя станцыі ў Індыі".

Паводле слоў пасла, не стаіць на месцы і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. "На мой погляд, беларускія кампаніі даволі нядрэнна працуюць на індыйскім рынку, і мы чакаем большай актыўнасці індыйскага бізнесу ў Беларусі. Трэба шукаць новыя напрамкі супрацоўніцтва. Калійныя ўгнаенні, фармацэўтыка, машыны і абсталяванне - усё гэта ўжо ёсць, трэба нешта новае. Нам таксама неабходна павялічваць узаемадзеянне на высокім узроўні. Гэта дасць пэўны сігнал бізнесу", - адзначыла яна.

У Беларусі чакаюць з візітам прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі. "Ён прыняў запрашэнне, таму мы чакаем, што гэты візіт адбудзецца ўжо ў хуткім часе", - дадала Сангіта Бахадур.

Сярод пераваг Беларусі ў сферы турызму пасол назвала выгаднае геаграфічнае становішча. На яе думку, Беларусі варта актыўней пазіцыянаваць сябе з пункту гледжання турыстычнай прывабнасці. Сангіта Бахадур упэўнена, што развіццю турызму будзе садзейнічаць у тым ліку беларуска-індыйскае супрацоўніцтва. У прыватнасці, каманда з Балівуда будзе здымаць у Беларусі фільм, які пакажуць у розных краінах свету.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы