Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
10 кастрычніка 2018

Макей і кіраўнік УНЗ ААН абмеркавалі сумесныя крокі па барацьбе з наркапагрозай і гандлем людзьмі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Юрый Фядотаў абмеркавалі сумесныя крокі ў сферы барацьбы з наркапагрозай і процідзеяння гандлю людзьмі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі таксама ўдзялілі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках рэгіянальнай праграмы УНЗ ААН для Беларусі, Малдовы і Украіны ў галіне барацьбы са злачыннасцю і наркатрафікам. Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўстойлівы высокі ўзровень супрацоўніцтва Беларусі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.

Уладзімір Макей з задавальненнем адзначыў падтрымку, якую аказвае УНЗ ААН у ажыццяўленні беларускіх антытрафікінгавых ініцыятыў. Міністр таксама падзякаваў кіраўніку УНЗ ААН за ўклад у падрыхтоўку і ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху.

Гэта другі рабочы візіт кіраўніка УНЗ ААН у Беларусі, першы адбыўся ў маі 2013 года.

Інтэрнэт-рэсурсы