Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 студзеня 2020

Выратавальнікі Уздзеншчыны адзначылі прафесійнае свята

2019 - ы для раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў традыцыйна насычаным, інакш і быць не магло ў "надзвычайных" людзей. Невялікі па колькасці гарнізон днём і ноччу ўпэўнена стаяў на варце бяспекі жыхароў раёна, аператыўна ліквідаваў надзвычайныя сітуацыі, актыўна праводзіў прафілактычную і прапагандысцкую працу, удзельнічаў у спаборніцтвах і конкурсах. Адным словам, годна і прафесійна выконваў пастаўленыя задачы. Таму скарбонка ўзнагарод уздзенскіх выратавальнікаў пастаянна папаўняецца медалямі, нагруднымі знакамі, граматамі, падзячнымі лістамі, пазачарговымі спецыяльнымi званнямі і спецыяльнымi званнямі на прыступку вышэй прадугледжаных.  А галоўная задача, як і ўсіх іх калегаў у краіне, і ў 2020-м застаецца нязменнай: зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб папярэдзіць бяду, выратаваць кожнае жыццё… 


Чырвоная зорка

Інтэрнэт-рэсурсы