Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 чэрвеня 2019

Уздзенскi баксёр заваяваў магчымасць прыняць удзел у першынстве Еўропы

21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Кожны раз адпраўляючыся на спаборніцтвы па боксе, уздзенскія спартсмены едуць туды з намерам годна заявіць пра сябе, прадэманстраваўшы на рынгу вынослівасць і сілу ўдару. Выніковымі аказаліся і апошнія спаборніцтвы, што прайшлі на мінулым тыдні ў Салігорску.
З 12 па 16 чэрвеня ў Салігорску прайшло першынство Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў па боксе. Удзельнікамі турніру сталі каманды з шасці абласцей і горада Мінска. У склад зборнай сталічнай вобласці уваходзілі тры юнакі з нашага раёна Максім Кастырчанка, Ілья Касабуцкі і Арцём Ткачоў, якія займаюцца боксам пад кіраўніцтвам старшага трэнера ДЮСШ Ігара Уладзіміравіча Хрыпко.
Па выніках спаборніцтваў каманда Міншчыны заняла пятае месца, палепшыўшы сваё мінулагодняе выступленне на дзве пазіцыі. У вось у асабістым заліку двое нашых хлопцаў рэальна засвяціліся: у вагавой катэгорыі 43 кілаграмы Максім Кастырчанка стаў сярэбраным прызёрам, а Ілья Касабуцкі быў абсалютным пераможцам у вагавой катэгорыі 50 кг. Гэта паспяховае выступленне дае хлопцу магчымасць прыняць удзел у першынстве Еўропы, якое будзе праходзіць у Грузіі, прадстаўляючы на ім нашу краіну.
Спаборніцтвы ў Салігорску – не першыя для Ільі Касабуцкага, баксёр ужо неаднаразова заяўляў пра сябе, удзельнічаючы ў баксёрскіх паядынках.
Складальнікамі сваёй перамогі юнак называе якасную падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера, падтрымку з боку бацькоў і ўласнае жаданне дабівацца пастаўленых мэт.
Нягледзячы, што на вуліцы лета. Пара, калі можна адпачыць, забыўшыся пра ўсё. Аднак не для Ільі Касабуцкага і яго трэнера. Зараз юнак знаходзіцца ў летніку “Алімпіец”, дзе кожны дзень у яго трэніроўкі: сілавая, на вынослівасць і адточванне ўдару. Скончыцца змена, юнак вернецца ў залу боксу, каб пасля, падрыхтаваным, адправіцца на першынство Еўропы.
Пакуль жа 13-гадовы баксёр сочыць за спартыўнымі навінамі ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. Магчыма, сёлета Ілья зможа паназіраць за баксёрскімі паядынкамі, якія будуць праходзіць на базе СК “Уручча”, а ўжо на наступныя адправіцца ў якасці ўдзельніка. Час пакажа… Ілья, мы верым у цябе!

Вера ЛУКАШЭВІЧ
http://zorkanews.by/2019/06/19/уздзенскi-баксёр-заваяваў-магчымасць/

Інтэрнэт-рэсурсы