Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2020

У эксперыментальнай базе імя Катоўскага завяршылі пасадку бульбы

Да другога хлеба ў гэтай гаспадарцы асаблівае стаўленне. На працягу многіх гадоў вырошчванне бульбы тут з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, і ў гэтым годзе пад яго адведзена 80 гектараў.

Як адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Бакіноўскі, рэгулярна ў гаспадарцы апрабуюць найбольш перспектыўныя гатункі беларускай селекцыі, якія высаджваюцца ў гадавальніках-множніках. Выкарыстоўваюцца і замежныя гатункі.

Наша бульбачка запатрабавана дзякуючы сваім смакавых якасцях, - кажа Аляксандр Уладзіміравіч. - Штогод валавы збор даволі высокі, таму і ў гэтым годзе перад намі пастаўлена задача спрацаваць не горш, чым у мінулым годзе.

Садзіць бульбу ў эксперыментальнай базе імя Катоўскага пачалі ў красавіку, каб не парушаць традыцыю і максімальна справіцца да майскіх свят.

Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай (фота)

Інтэрнэт-рэсурсы