Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 чэрвеня 2020

На Міншчыне стартавалі адразу дзве рэспубліканскія акцыі МНС

У гэтым годзе ратавальнікі Міншчыны, у тым ліку - работнікі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, будуць дадаваць яркія фарбы ў летнія дні дзяцей і людзей сталага ўзросту двума рэспубліканскімі акцыямі - акцыяй «Канікулы без дыму і агню» і акцыяй «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

Першай стартавала рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», якая пройдзе ў два этапы: з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік. Яе мэта - папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага веку. Спецыяльна для нашых паважаных дзядуль і бабуль распрацаваны новыя фарматы мерапрыемстваў. Самыя творчыя змогуць паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка, аграсядзібы на тэму «Ландшафтны дызайн МНС». таксама ратавальнікі арганізуюць рассылку «бяспечнай» карэспандэнцыі з буклетамі і памяткамі. Пра бяспеку ў руху будзе вяшчаць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах. Пры стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча ў сельскіх населеных пунктах пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі».

Галоўнай аўдыторыяй акцыі «Канікулы без дыму і агню», якая праходзіць з 8 чэрвеня па 21 жніўня, стануць дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, адпачываючыя ў летніх і прышкольных лагерах. Большасць мерапрыемстваў пройдзе ў рэжыме онлайн: гульні «Дзе логіка?», «Сакрэт бяспекі» з выкарыстаннем відэасувязі, квіз па бяспецы на розных інтэрнэт-платформах, майстар-класы. Таксама хлопцы змогуць паўдзельнічаць у «рухомых» мерапрыемствах, падрыхтаваных ратавальнікамі: «Спартландыя бяспекі», квэст-гульня «Шыфр бяспекі», гульня «Школа юных ратавальнікаў».

Паважаныя землякі! Намаганняў ратавальнікаў ў папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і пажылых людзей у летні перыяд будзе недастаткова! Паклапаціцеся пра тое, каб вашыя дзеці заўсёды былі пад наглядам, цікаўцеся, якія гульні ў іх «у прыярытэце», надавайце дзецям час, каб распавесці аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Не пакідайце малых ні на хвілінку, кантралюйце баўленне часу старэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак. Надавайце больш часу пажылым сваякам, наведаеце тых, хто жыве далёка. Дапамажыце ім прывесці дома ў пажарабяспечны стан, атачэце іх бяспечным клопатам. Давайце разам зробім гэтае лета бяспечным!

Ксенія Андросік, інспектар СПiВО Уздзенскага РАНС.

Інтэрнэт-рэсурсы