Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 кастрычніка 2018

Крутой: задача цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў - паказаць свету Беларусь

Галоўная задача цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года - паказаць свету Беларусь ва ўсёй красе. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кампазітар, прадзюсар, народны артыст Расіі Ігар Крутой.

Падрыхтоўкай цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года будзе займацца расійская кампанія "Арт Сіці 5" разам з беларускай творчай групай. У Мінску адбылася цырымонія падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Белдзяржфілармоніяй і расійскай кампаніяй "Арт Сіці 5". З беларускага боку подпіс паставіў генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар, з расійскага - генеральны прадзюсар кампаніі Ігар Крутой.

"Наша задача - паказаць свету Беларусь ва ўсёй красе. Думаю, у нас гэта атрымаецца і ўсе будуць задаволены. Мы пакажам у канцэпцыі цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў дух, самабытную культуру, традыцыі беларускага народа. Беларускі бок зацікаўлены, каб шоу было арганізавана на самым высокім узроўні з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, а для нас такі вопыт - магчымасць удасканальвацца і знаходзіцца ў абойме тых кампаній, якія здольны ствараць такія праекты", - расказаў Ігар Крутой.

Як адзначыў рэжысёр-пастаноўшчык цырымоній II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ад Беларусі Аляксандр Вавілаў, супрацоўніцтва з расійскімі калегамі будзе плённым. "Я думаю, што мы ў адной камандзе зробім штосьці незвычайнае. Я заўсёды баюся гаварыць аб тым, што плануецца. Але, у любым выпадку, у аснову канцэпцыі цырымоній будзе пастаўлены чалавек, праз якога мы зможам расказаць еўрапейскаму гледачу пра нашу краіну", - сказаў ён.

Рэжысёр-пастаноўшчык ад расійскага боку Аляксей Сечанаў дадаў, цяпер ідзе актыўная работа над сцэнарыем. "Самае галоўнае - паказаць гісторыю, культуру краіны, унутраны дух народа. Калі нам гэта ўдасца, цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму будуць шчырымі, а значыць зразумелымі еўрапейскаму гледачу", - падкрэсліў ён.

Папярэдне, працягласць шоу цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў складзе крыху больш за дзве гадзіны. Прамежкавыя вынікі падрыхтоўкі цырымоній арганізатары прэзентуюць СМІ вясной. Менавіта тады стануць вядомы падрабязнасці рыхтуемага шоу.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 200 камплектаў медалёў. Атлеты будуць спаборнічаць у 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту. На мерапрыемстве чакаецца каля 18 тыс. афіцыйных удзельнікаў, спаборніцтвы плануецца трансліраваць на 160 краін.

Інтэрнэт-рэсурсы