Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2020

Каля вёскі Валадзькі было добраўпарадкавана месца ваеннай трагедыі

Свята са слязамі на вачах. Больш дакладнага вызначэння для Дня Перамогі наўрад ці знойдзеш. Свята, якое ўвабрала і радасць доўгачаканай перамогі, і ўвесь трагізм той страшнай кровапралітнай вайны. Памяць пра падзеі тых дзён непадуладна часу. Яна ў нашых сэрцах, душах, учынках.

Адным з такіх учынкаў і стала добраўпарадкаванне месца ваеннай трагедыі непадалёк ад вёскі Валадзькі. Да тых трагічных дзён 1942-го года тут была вёска Старына, якой пасля не наканавана было паўстаць з папялішча. Бязвіннай ахвярай сталі яе мірныя жыхары, сярод якіх дзеці і старыя, жанчыны і мужчыны. Ад тых жудасных успамінаў і сёння замірае сэрца і стыне кроў.

Усю боль тых страшных пакут не раз прапусціў праз сябе і Вадзім Вікенцьевіч Лойка, які чуў расказ жывых сведак той трагедыі. Таму і стала яшчэ адной справай яго жыцця добраўпарадкаванне месца спаленай вёскі. Апошні штрых ў гэтай вялікай справе пастаўлены напярэдадні юбілейнай даты Вялікай Перамогі. На асноўным помніку, 25-тонном валуне, размешчаны памятны надпіс. Ажылі і камяні, якія ўстаноўлены па абодвум бакам асноўнай дарожкі, якая вядзе да помніка: паводле задумы аўтара на адным з іх намаляваны араты, на іншым - жней, як сімвалы асноўных жыхароў спаленай вёскі. Усталяваны тут і сімвалічны звон, які нагадвае аб трагічнай падзеі. Хоць, здаецца, і цішыня, якая пануе вакол, звініць не з меншай сілай.


На месцы трагедыі святар царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, што ў аграгарадку Возера, айцец Сергій адслужыў малебен.

На месцы нявінна забітых маглі быць і мы, нашы родныя. Так атрымалася, што загінулі яны, каб жылі мы. Таму памяць, любоў да бліжняга павінны суправаджаць усе нашы ўчынкі. А бліжні гэта не толькі хто-небудзь з родных, а і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, - сказаў святар.

У ліку тых, хто першым ўсклаў кветкі да падножжа помніка былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня Дзешчанскага сельвыканкама Уладзімір Балцянкоў і, вядома ж, старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Вадзім Лойка.

Такіх трагічных рубцоў, якія паўтарылі лёс Хатыні, на сэрцы нашай роднай Беларусі нямала. Памятаць пра іх і перадаваць праўду пра вайну з пакалення ў пакаленне - наша задача, - канстатавала Людміла Ніжэвіч. - І будуць гучаць званы, не згасне ў памяці подзвіг народа, пакуль жывуць удзячныя нашчадкі. Асаблівая падзяка ініцыятару такой святой справы Вадзіму Вікенцьевіч Лойка. Міру і дабра ўсім! Светлая памяць загінулым.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Сяргей Шарай (фота)

Інтэрнэт-рэсурсы