Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 чэрвеня 2020

Грамадскае абмеркаванне

03 чэрвеня 2020 на падставе часткі першай пункта 33 Палажэнні парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і унясенні змяненняў і дапаўненняў ў некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г. № 458 у Дэпартаменце па турызме створана камісія па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Нацыянальнай стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года.

Экалагічны даклад падрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, патрабаваннямі да складу экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, патрабаваннямі да спецыялістаў, якія ажыццяўляюць правядзенне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2017 г. № 47.

Экалагічны даклад накіраваны на забеспячэнне ўліку і інтэграцыі экалагічных фактараў у працэсе распрацоўкі Праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года і адпаведнай пастановы аб зацвярджэнні Стратэгіі, у тым ліку прыняцця рашэнняў, у падтрымку экалагічна абгрунтаванага і ўстойлівага развіцця.

Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе ўдзельнікам грамадскіх абмеркаванняў прадстаўляць заўвагі і прапановы па экалагічнаму дакладу па СЭА праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года на адрас электроннай пошты tourism@mst.gov.by ў пісьмовай і электроннай форме згодна ўзору ў паведамленні з 8 чэрвеня па 8 ліпеня 2020 г.

 

Дэпартамент па турызме

Экалагічны даклад па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы па праекце нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года


Інтэрнэт-рэсурсы