Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 сакавіка 2020

Дзіцячы сад №3 адзначыў 40-ы юбілей

Ля вытокаў гісторыі дзіцячага сада стаяла Кацярына Данілаўна Ражкова – яго першая загадчыца. Менавіта яна і задала гэтаму дашкольнаму караблю курс, па якім ён упэўнена рухаецца наперад і ў гэтыя дні, захоўваючы даўнія пачынанні, дапаўняючы іх новымі традыцыямі. Свой уклад у жыццё дашкольнай установы зрабілі таксама Вольга Сулейманаўна Бурая і Марыя Мікалаеўна Булка. З 2012 года калектыў педагогаў працуе пад кіраўніцтвам Алы Іванаўны Гапоненка.

Насычаная канцэртная праграма, шчырыя віншаванні, ролевае пераўвасабленне педагогаў, апладысменты - усе гэтыя моманты юбілейнага вечара стварылі адну яркую карціну вялікай дружнай сям'і, якую аб'яднала самая вялікая і чыстая любоў – любоў да дзяцей. А прыгожая лічба «40» для гэтай сям'і – толькі пачатак доўгага і цікавага шляху, які будзе напоўнены шматлікімі новымі азарэннямі і адкрыццямі!

Вера Лукашэвіч, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Інтэрнэт-рэсурсы