Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 студзеня 2020

Абласны этап "Міс Беларусь" прайшоў у Барысаве

Удзел у ім прынялі 72 дзяўчыны. Дэфіле ў купальніках і вячэрніх сукенках, бліц-апытанне і яркія нумары ад калектываў вобласці - усё гэта паспелі паказаць за шэсць гадзін на вялікай сцэне Палаца культуры імя Максіма Горкага.

У дзяўчат быў усяго адзін дзень рэпетыцыі, да фінальнага конкурсу кожная перажыла і рэгіянальны адбор. Уздзеншчыну на абласным этапе прадставілі Наталля Міркоўская і Даная Саўчук.

Удзельніцы конкурсу два разы выходзілі на подыум — у кактэйльных сукенках і купальніках – пасля чаго з 72 прыгажунь далейшы ўдзел у конкурсе працягнулі толькі 25, сярод якіх былі і прадстаўніцы Уздзенскага раёна. Дзяўчыны спаборнічалі ў красамоўстве, а таксама дэфіле ў вячэрніх сукенках.
































Па выніках конкурсу «Міс Міншчыны-2020» стала Вераніка Кушелева (Лагойск), першай віцэ-міс - Аліна Палішчук (Салігорск), другой - Віялета Герасімчук (Пухавіцкі раён). "Міс фота" - Ганна Мілеўская (Маладзечна), а прыз глядацкіх сімпатый у Дар'і Фесінай з Чэрвеня.

Інтэрнэт-рэсурсы