Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

15 кастрычніка 2019
Новыя камп’ютары з’явяцца  ў класе інфарматыкі — такі вынік сустрэчы працоўнага калектыву сярэдняй школы №1 імя А. Пушкіна са старшынёй райвыканкама Сяргеем Савіцкім. Чарговая сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта з грамадзянамі прайшла ў СШ №1 імя А....
20 верасня 2019
20 верасня, Узда /Уласн. інф./. На Уздзеншчыне адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі. У актавай зале Дзешчанскага цэнтра вольнага часу кіраўнікі раённых арганізацый ветэранаў сталічнага рэгіёна разгледзелі пытанне “Роль і...
21 чэрвеня 2019
21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Кожны раз адпраўляючыся на спаборніцтвы па боксе, уздзенскія спартсмены едуць туды з намерам годна заявіць пра сябе, прадэманстраваўшы на рынгу вынослівасць і сілу ўдару. Выніковымі аказаліся і апошнія спаборніцтвы, што прайшлі на мінулым тыдні ў Салігорску.
З 12 па 16 чэрвеня ў Салігорску прайшло першынство Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў па боксе. Удзельнікамі турніру сталі каманды з шасці абласцей і горада Мінска. У склад зборнай сталічнай вобласці уваходзілі тры юнакі з нашага раёна Максім Кастырчанка, Ілья Касабуцкі і Арцём Ткачоў, якія займаюцца боксам пад кіраўніцтвам старшага трэнера ДЮСШ Ігара Уладзіміравіча Хрыпко. 
21 чэрвеня 2019
21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Адным з мерапрыемстваў, якое штогод уваходзіць у праграму Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўкі “Белагра”, з’яўляецца конкурс на лепшага аратага краіны. Вось і сёлета за званне лепшага аратага змагаліся прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны, а таксама прадстаўнікі аграрных навучальных устаноў. Мінскую вобласць прадстаўлялі механізатары ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна і РСУП “саўгас “Гарадок” Уздзенскага раёна. 
21 чэрвеня 2019
21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Дзень 15 чэрвеня стаў знакавай для нашага райцэнтра. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон”. Размясціліся новыя аб’екты гандлёвай сеткі ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” па адрасе вул. Савецкая, 1.
Гісторыя ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” пачалася ў 2004 годзе з адкрыцця першага магазіна. Цяпер гэта сапраўдная гандлёвая сетка са сваімі магазінамі і рэстаранамі. Сёлетні год для арганізацыі – юбілейны. 15 гадоў – на рынку! За гэты час “Радуга” адкрыла магчымасці для больш як 1500 супрацоўнікаў. У юбілейны год яна завітала і ў наш райцэнтр, адкрыўшы тут 17-ы па ліку супермаркет і 4-ы рэстаран “Гудзон”.
11 мая 2019
11 мая, Узда /Уласн. інф./. Ад Вялікай Перамогі нас аддзяляе 74 гады, але штогод ў пачатку мая мы з павагай і асабліва трапяткім пачуццём прыгадваем бессмяротны подзвіг дзедаў і прадзедаў.

У парку мнагалюдна. Уздзенцы нясуць да абеліска жывыя кветкі, школьнікі – гірлянды, працоўныя калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – вянкі, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця заваяваў мір і свабоду для нашчадкаў. Пачэснае месца на ўрачыстасці займаюць ветэраны, жывыя сведкі ваеннага ліхалецця, гераізм, мужнасць, стойкасць і адвага якіх застаюцца прыкладам для юнакоў і дзяўчат.
11 мая 2019
11 мая, Узда /Уласн. інф./. Дзясятага мая ў Сямёнавіцкую базавую школу Уздзенскага раёна завітаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Прыехаў ён сюды з прыемнай місіяй. У час сакавіцкага прыёму грамадзян у нашым райвыканкаме педагогі гэтай школы папрасілі міністра паспрыяць у хутчэйшай замене камп’ютараў, якія спраўна служылі навучальнаму працэсу з 2006 года. І вось сваё абяцанне Ігар Васільевіч выканаў.

На парозе школы шаноўнага госця сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Казючыц і дырэктар навучальнай установы Ірына Калоша, а потым цёпла прывіталі дзеці. Увазе прысутных былі прапанаваны выстаўка карцін мастака з вёскі Куль Алеся Філіповіча і выстаўка фотаздымкаў яго дачкі Марыі Філіповіч.

Інтэрнэт-рэсурсы