Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

11 мая 2019
11 мая, Узда /Уласн. інф./. Ад Вялікай Перамогі нас аддзяляе 74 гады, але штогод ў пачатку мая мы з павагай і асабліва трапяткім пачуццём прыгадваем бессмяротны подзвіг дзедаў і прадзедаў.

У парку мнагалюдна. Уздзенцы нясуць да абеліска жывыя кветкі, школьнікі – гірлянды, працоўныя калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – вянкі, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця заваяваў мір і свабоду для нашчадкаў. Пачэснае месца на ўрачыстасці займаюць ветэраны, жывыя сведкі ваеннага ліхалецця, гераізм, мужнасць, стойкасць і адвага якіх застаюцца прыкладам для юнакоў і дзяўчат.
11 мая 2019
11 мая, Узда /Уласн. інф./. Дзясятага мая ў Сямёнавіцкую базавую школу Уздзенскага раёна завітаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Прыехаў ён сюды з прыемнай місіяй. У час сакавіцкага прыёму грамадзян у нашым райвыканкаме педагогі гэтай школы папрасілі міністра паспрыяць у хутчэйшай замене камп’ютараў, якія спраўна служылі навучальнаму працэсу з 2006 года. І вось сваё абяцанне Ігар Васільевіч выканаў.

На парозе школы шаноўнага госця сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Казючыц і дырэктар навучальнай установы Ірына Калоша, а потым цёпла прывіталі дзеці. Увазе прысутных былі прапанаваны выстаўка карцін мастака з вёскі Куль Алеся Філіповіча і выстаўка фотаздымкаў яго дачкі Марыі Філіповіч.
11 мая 2019
11 мая, Узда /Уласн. інф./. Эпіцэнтрам абласных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 74-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 9 мая стаў горад Жодзіна. З усіх куточкаў Міншчыны сабраліся тут людзі, каб маштабна і грандыёзна адсвяткаваць гэты самы светлы і памятны дзень, аддаць даніну павагі і ўшанавання ўсім тым, хто падарыў мір, свабоду і незалежнасць нашай любімай Айчыне. 

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка, памочнік Прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.
4 мая 2019
3 мая, Узда /Уласн. інф./. Азіраючыся назад, успамінаюцца колішнія першамайскія дэманстрацыі і гулянні з аркестравай музыкай, паветранымі шарамі, мноствам кветак. Так, час ідзе, змяняюцца пакаленні, і Першамай напаўняецца новым сэнсам. Аднак гэты дзень усё гэтак жа застаецца святам працы, павагі да чалавека, які працуе на карысць сваёй сям’і, горада, краіны. Менавіта такім і была прысвечана канцэртная праграма “І славіцца чалавек працы”, якая сабрала ў глядзельнай зале Палаца культуры не адзін дзясятак гасцей, актывістаў і ветэранаў прафсаюзнага руху, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый раёна.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, адзначыўшы, што жыхары нашага раёна заўсёды славіліся працавітасцю, уменнем працаваць сумленна і на вынік.
4 мая 2019
3 мая, Узда /Уласн. інф./. Баявая машына дэсанта – БМД-1П — устаноўлена на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі  г. Узда. Менавіта яна стала сімвалам мужнасці і стойкасці, якія ў поўнай меры праявілі нашы землякі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыі бліжняга і дальняга замежжа. Сімвалічна і тое, што гэты памятны знак устаноўлены на перакрыжаванні вуліц, якія будаваліся ў райцэнтры пасля вайны і ўвасобілі такія пераможныя назвы, сугучныя адвечным паняццям — мір, праца, май. І тое, што мерапрыемства праходзіла напярэдадні такіх прыгожых святаў, як Першамай і Дзень Перамогі, таксама сімвалічна па-свойму. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што памятны знак стаў не проста ўпрыгожаннем горада, а напамінкам аб мінулым і надзеяй на мірнае будучае. Пераемнасць пакаленняў была, ёсць і павінна заставацца назаўсёды.
4 красавіка 2019
4 красавіка, Узда /Уласн. інф./. На імя Кіраўніка дзяржавы падчас падрыхтоўкі і правядзення “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”, якая прайшла 1 сакавіка, паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў. У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі праца па іх разглядзе знаходзіцца на...
22 сакавіка 2019
22 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. Для пераможцаў прадметных алімпіяд, выдатных спартсменаў, актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і школьнага жыцця, актывістаў БРСМ ладзілася ўрачыстасць, месцам правядзення якой сёлета стаў гісторыка-краязнаўчы музей. 

У зале сабраліся не толькі маладыя людзі, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё, але і ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Спірына, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Юлія Шчэрба, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Яўгеній Уласевіч. 

Інтэрнэт-рэсурсы