Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
13 студзеня 2020

У "Вялікім камені" будуць распрацоўваць беспілотныя аўтамабілі

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" будуць распрацоўваць беспілотныя аўтамабілі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт парка.

"Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка заключыла пагадненне з ТАА "Міжнародная тэхналагічная кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне" аб стварэнні ў "Вялікім камені" доследнага цэнтра распрацоўкі беспілотных аўтамабіляў. Згодна з падпісаным дакументам, кітайскае прадпрыемства будзе праводзіць даследаванні і распрацоўкі беспілотных аўтамабіляў", - паведамляецца на сайце парка.

Работу над праектам плануецца пачаць у маі.

Кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне" з'яўляецца адным з прадпрыемстваў - рэзідэнтаў "Вялікага каменя". Сфера яе дзейнасці - даследаванні, распрацоўка і выпрабаванні экалагічных беспілотных транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі.

На пачатак студзеня ў "Вялікім камені" былі зарэгістраваны 60 рэзідэнтаў з 15 краін, у тым ліку 33 - з КНР, 15 - з удзелам кампаній з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Расіі, ЗША, Швейцарыі і Эстоніі, 12 - ініцыяваны беларускімі кампаніямі. Чакаецца, што да канца года ў парку будуць зарэгістраваны не менш як 80 рэзідэнтаў з аб'ёмам заяўленых інвестыцый $1,5 млрд.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы