Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
30 чэрвеня 2020

Сёлета ў Смалявічах пачнуць будаваць новую аўтастанцыю

Аб'ект будзе пабудаваны з выкарыстаннем тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Таксама кітайскі бок прадаставіць 8 электробусаў, якія будуць курсіраваць па некалькіх маршрутах, паведамляе МЛЫН.ВY.

Старая аўтастанцыя, якая размешчана ў прыватным сектары, была ліквідаваная яшчэ ў 2017 годзе. Як распавёў галоўны інжынер ГП "УКБ Смалявіцкага раёна" Ігар Шымановіч, месцам для будаўніцтва новай аўтастанцыі абраная вуліца 50 гадоў Кастрычніка, побач з прыпыначным пунктам "Зарэчнае". Праектна-каштарысная дакументацыя па аб'екту ўжо распрацавана: непасрэдна будаўнічыя працы пачнуцца ў другой палове года.

— Горад-спадарожнік расце, колькасць жыхароў павялічваецца, у тым ліку і за кошт мінскіх чаргавікоў. Многія працуюць або толькі працаўладкоўваюцца ў Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень": тым, хто на машыне, дабрацца туды не праблема, але ж уласны транспарт ёсць далёка не ў кожнага, - адзначыў Ігар Шымановіч. — З будаўніцтвам новай аўтастанцыі гэтае пытанне будзе закрыта: у гадзіны пік з аўтастанцыі будуць хадзіць электробусы маршрутам Смалявічы - Індустрыяльны парк і назад. Частку электрабусаў задзейнічаюць на маршрутах Мшнск — Індустрыяльны парк і Індустрыяльны парк — Мінск. Плануецца, што ў дзённы час электробусы будуць курсіраваць па Смалявічах.

Кітайскі бок возьме на сябе будаўніча-мантажныя работы па аб'екце "Будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы", а таксама ўладкаванне пад'язных шляхоў. Што тычыцца пераносу і перабудовы інжынерных сетак, добраўпарадкавання тэрыторыі, ажыццяўлення аўтарскага нагляду за будаўніцтвам — гэта за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Таксама КНР прадаставіць 8 электробусаў, у складзе якіх прадугледжана наяўнасць зарадных станцый і камплектуючых на 3 гады беспраблемнай эксплуатацыі.

Інтэрнэт-рэсурсы