Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
19 лістапада 2019

Эксперты з 10 краін абмяркуюць у Мінску інавацыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі спартсменаў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры 21-27 лістапада правядзе міжнародны семінар "Сучасныя сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў высокага класа і рэзерву ў гімнастычных відах спорту і танцавальным спорце", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага спартыўнага ўніверсітэта краіны Любоў Шчурава.

 

На форуме спецыялісты абмяняюцца вопытам і інавацыйнымі тэхналогіямі падрыхтоўкі спартсменаў з улікам сучасных тэндэнцый, павысяць узровень свайго прафесійнага майстэрства.

 

Як адзначыла Любоў Шчурава, размова пойдзе аб развіцці мастацкай гімнастыкі, скачкоў на батуце, спартыўнай гімнастыкі, фрыстайла, спартыўнай акрабатыкі, спартыўнай аэробікі, танцавальнага спорту, паркура. Асноўны ўпор у праграме зроблены на практычны складнік. Майстар-класы пройдуць на базе БДУФК і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

 

Семінар наведаюць больш за 300 вядучых трэнераў, спартсменаў, даследчыкаў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Кітая і Японіі.

 

Плануецца, што ўдзел у цырымоніі адкрыцця прымуць рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская, алімпійскі чэмпіён 2010 года па фрыстайле Аляксей Грышын.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы