Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 кастрычніка 2018

МУС Беларусі зацікаўлена ўмацоўваць супрацоўніцтва з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці

МУС Беларусі зацікаўлена ва ўмацаванні супрацоўніцтва з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС па выніках візіту ў міліцэйскае ведамства намесніка Генсакратара ААН, выканаўчага дырэктара Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Юрыя Фядотава, паведамляе БЕЛТА.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч адзначыў, што МУС станоўча ацэньвае ўзаемадзеянне з УНЗ ААН, а таксама зацікаўлена ва ўмацаванні супрацоўніцтва. Набыты Беларуссю багаты вопыт дазваляе эфектыўна процістаяць незаконнаму абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі, арганізаванай злачыннасці, тым самым уносіць уклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне. Ён канстатаваў, што рэспубліка адкрыта для міжнароднага дыялогу і гатова дзяліцца сваімі практычнымі напрацоўкамі з зацікаўленымі партнёрамі.

У сувязі з гэтым кіраўнік ведамства выказаў удзячнасць УНЗ ААН за ўсебаковую падтрымку беларускіх антынаркатычных ініцыятыў і аказанне рэспубліцы экспертнай і тэхнічнай дапамогі.

Ігар Шуневіч таксама падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікае значэнне пытанню процідзеяння гандлю людзьмі і прыкладае ўсе намаганні для прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да гэтай праблемы. Каб зрабіць работу ў гэтым напрамку больш эфектыўнай, рэспубліка зацікаўлена ў правядзенні сумесных з УНЗ ААН мерапрыемстваў на тэмы трафікінгу, педафіліі, абароту дзіцячай парнаграфіі.

У сваю чаргу Юрый Фядотаў высока ацаніў актыўную пазіцыю і ініцыятыўнасць беларускага боку, а таксама прапанаваў шляхі далейшага развіцця цесных і плённых партнёрскіх адносін па напрамках, якія знаходзяцца ў межах мандата УНЗ ААН.

Інтэрнэт-рэсурсы