Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
22 красавіка 2019

Каля $400 млн будзе накіравана да канца года ў будаўніцтва Нежынскага ГАКа

Каля $400 млн плануецца накіраваць да канца года ў будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Камбінат ужо ў 2024 годзе зможа прыносіць да $600 млн прыбытку, заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі "Славкалій" Міхаіл Гуцарыеў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікая будоўля і дарагі аб'ект, але мы ведаем дакладна, што яго за 8-10 гадоў акупім. Праект будзе даваць добры прыбытак, я спадзяюся, у 2024-м - плюс $600 млн", - адзначыў Міхаіл Гуцарыеў.

Пакуль будаўніцтва комплексу ідзе з невялікім адставаннем, што звязана з некаторымі складанасцямі адводу вады. Летам будаўнікі збіраюцца навярстаць упушчанае.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў больш як $2 млрд.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста залажылі капсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы