Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
3 студзеня 2020

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" стартуе ў Мінску

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў 2003-2005 гадоў нараджэння "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дывізіёне "А" стартуе сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адборачным турніры дывізіёна "А" гэтай узроставай групы прынялі ўдзел 118 каманд, 1615 хакеістаў. На гэты раз больш за ўсё дружын спаборнічала ў сталіцы краіны: 38 калектываў выйшлі на лёд раённых адборачных турніраў. На рэгіянальным узроўні за месца ў рэспубліканскім фінале змагалася 31 каманда. У выніку кожная вобласць краіны дэлегавала пераможцу, а горад Мінск - пераможцу і фіналіста.

Па традыцыі вырашальныя паядынкі фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе пройдуць паралельна з матчамі Каляднага турніру па хакеі на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Прадстаўнікі каманд - удзельніц Каляднага турніру 6 студзеня правядуць майстар-клас для фіналістаў "Залатой шайбы".

Фінальныя матчы спаборніцтваў 7 студзеня будуць трансліравацца на YouTube-канале і сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы