Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Актуальная інфармацыя
24 сакавіка 2020

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 2020 г. № 105 «Аб прадастаўленні права бясплатнага праезду»

У мэтах забеспячэння магчымасці наведвання удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншымі асобамі мерапрыемстваў па святкаванні 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне п а с т а н а ў л я ю:

1. Даць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, іх суправаджаючым*, за кошт сродкаў Беларускай чыгункі права бясплатнага праезду з 1 па 17 мая 2020 г.:

  • у купэйных вагонах і вагонах з месцамі для сядзення ў складах цягнікоў,
  • курсуючых у міжнародных зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй**, з аказаннем пэўных Беларускай чыгункай сэрвісных паслуг без збірання за іх платы;
  • у вагонах любой катэгорыі (акрамя СВ) у складах цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній і міжнародных ліній (у межах Рэспублікі Беларусь) фармiравання Беларускай чыгункі.

* Не больш за аднаго суправаджаючага на асобу, якая мае права бясплатнага праезду.

** За выключэннем транзітных цягнікоў № 13/14 Масква - Берлін, № 17/18 Масква - Ніца, № 23/24 Масква - Парыж, № 30/29 Калінінград - Масква, № 80/79 Калінінград - Санкт-Пецярбург, № 148/147 Калінінград - Масква, № 360/359 Калінінград - Адлер, № 426/425 Калінінград - Чэлябінск і прычапных вагонаў Масква - Прага ў складзе цягнікоў № 27 Масква - Брэст, № 96 Брэст - Масква і № 655/656 Мінск - Брэст.


2. Усталяваць, што для мэт гэтага Указа пад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны разумеюцца асобы, названыя ў пунктах 1, 3 і 4 артыкула 2, пунктах 1, 3, 5 і 6 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 г. № 1594-XII « Аб ветэранах».

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Інтэрнэт-рэсурсы