Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Актуальная інфармацыя
29 студзеня 2020

МАРГ рэкамендуе спажыўцам не перадаваць свае мабільныя тэлефоны незнаёмым асобам

Сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджана практыка хуткага крэдытавання грамадзян. З'явіўся такі фінансавы інструмент і ў сферы  паслуг  мабільнай  сувязі – абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе 100 рублёў у якасці беспрацэнтнага крэдыту.

Разам з тым спажыўцы, якія падключылі такую паслугу, апынуліся ў зоне ўвагі нядобрасумленных грамадзян, якія звяртаюцца з просьбай даць ім мабільны тэлефон для здзяйснення тэрміновага званка, бо іх тэлефон нібыта разрадзіўся. За кароткі час пад выглядам здзяйснення званка ашуканцы падключаюцца да паслугі v-banking (v-кашалёк) на тэлефоне спажыўца і пераводзяць з яго грошы, атрыманыя пры падключэнні дадзенай паслугі, на свой рахунак, а потым вяртаюць тэлефон гаспадару, яки ничога не ведае.
      
МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны. Лепш прапанаваць аказаць дапамогу і патэлефанаваць на названы нумар самастойна, не перадаючы свой мабільны тэлефон – асоба, якой сапраўды патрэбуецца тэрміновы званок, атрымае дапамогу, а ў махляра не будзе магчымасці скарыстацца грашыма ўладальніка тэлефона.


Інтэрнэт-рэсурсы