Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Актуальная інфармацыя
11 чэрвеня 2020

Беражыце дзяцей!

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Беражыце дзяцей!» з 10 па 20 чэрвеня 2020 года пройдзе на тэрыторыі Уздзенскага раёна.

У гэтым годзе дзеці пацярпелі ў 138 дарожна-транспартных здарэннях, 9 з іх загінулі. Сямёра загінулых былі пасажырамі транспартных сродкаў, двое - пешаходамі. Асноўная прычына траўматызму дзяцей - парушэнне ПДР кіроўцамі.

Найбольш неспрыяльная абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам склалася ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Там з 10 па   20 чэрвеня ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў «Беражыце дзяцей!».

У перыяд акцыі інспектары раскажуць аб асноўных пагрозах бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасці няўхільнага выканання правілаў іх перавозкі. У летніх лагерах правядуць кіналекторыі і віктарыны. Асаблівую ўвагу нададуць правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для гульняў, катанні на роліках, скейтбордах, роварах. Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль за кіроўцамі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць бацькоў перавозіць дзяцей правільна, нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам правілы бяспечнага перасячэння праезнай часткі, а таксама кантраляваць вольны час падлеткаў.

Дзяцей неабходна адвучыць ад думкі, што ў двары яны ў поўнай бяспецы. Выходзячы з-за любой перашкоды, дзіця павінна вызірнуць і пераканацца, што паблізу няма рухаючагася аўтамабіля. Яму неабходна ведаць, што на «зебры» трэба спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках і пераканацца, што машыны спыніліся.

За неналежнае выхаванне непаўналетніх бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Бяспека дзяцей, у першую чаргу, залежыць ад нашай увагі да іх і пастаяннага кантролю!

Інтэрнэт-рэсурсы