Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Актуальная інфармацыя
20 лютага 2020

Адзіны дзень бяспекі

Рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі" з удзелам усіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў пройдзе на Уздзеншчыне з 20 лютага па  1 сакавіка. Удзел у акцыі прымуць не толькі рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады, але і розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні.

Мэта акцыі – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з непаналетнімі, зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. З 20 лютага па 1 сакавіка адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У перыяд правядзення акцыі будуць праведзены вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, праверкі сістэмы апавяшчэння (у тым ліку праз SMS), трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфірах. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі з будынкаў. Пры атрыманні сігналаў аб НС прыроднага або тэхнагеннага характару будуць правераны сілы грамадзянскай абароны, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай, калектыўнай абароны, уменне аказваць дапамогу пацярпелым, арганізоўваць і кіраваць эвакуацыяй.

У рамках “Адзінага дня бяспекі” будуць арганізаваны квэсты “Формула бяспекі”, інтэлектуальныя гульні “Бяспечны сусед”, навучальныя пляцоўкі “Пяць крокаў выратавання”, праведзены конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці.

З жыхарамі горада і сельскай мясцовасці будуць праведзены тэматычныя сустрэчы, сярод насельніцтва таксама будзе распаўсюджвацца наглядна-выяўленчая прадукцыя ў галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці. Будзе праведзены і дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, удакладнены рашэнні па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне.

Інтэрнэт-рэсурсы